Беларуская партыя свабоды
Беларуская партыя свабоды | |
па-беларуску: Беларуская партыя свабоды | |
Лідэр партыі | Сяржук Высоцкі |
---|---|
Дата заснаваньня | 1992 год |
Штаб-кватэра | Менск |
Ідэалёгія | кансэрватызм, нацыяналізм |
Афіцыйны сайт | bps-88.narod.ru |
Белару́ская па́ртыя свабо́ды — беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку, заснаваная ў 1992 року. Лідэр — Сяржук Высоцкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 сьнежня 2000 году прайшоў І зьезд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[1]. Ён, і прыкладна 30 яго прыхільнікаў-сяброў БПС, не прызнала вынікі зьезду і пакінулі залю дзе адбываўся зьезд[2]. Высоцкі заявіў, што з 50 бунтаўшчыкоў, толькі 20 належалі да БПС, там адбыўшыйся сход — нелегітымны[3].
Напачатку 2001 году абодва бакі спрабавалі дамовіцца аб адзінстве[4].
У 2003 годзе чальцы БПС разам разам з «Маладым Фронтам» патрулявалі і жылі ў намётах ва ўрочышчы Курапаты, спрабуючы абараніць месца расстрэлаў ад незаконнай забудовы[5].
У 2003 годзе кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасьці сяброў у наваствораны «Правы Альянс».
У сьнежні 2014 году БПС удзельнічала ў стварэньні Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў у Кіеве. Лідэр партыі Сяржук Высоцкі падпісаў Мэмарандум палітычных і грамадзкіх арганізацыяў Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Партии: «Белорусская партия свободы» раскололась (рас.). Белорусская деловая газета (19 сьнежня 2000). Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Лідэр незарэгістраванае Беларускае партыі Свабоды Сяргей Высоцкі на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў пра раскол у партыі, Радыё Свабода, 18-12-2000
- ^ «Свабодзе» бракуе свабоды(недаступная спасылка)
- ^ Незарэгістраваная арганізацыя пад назвай Беларуская партыя Свабоды працягвае распадацца на дзьве асобныя суполкі, Севярын Квяткоўскі, Радыё рацыя, 10 студзеня 2001 году (не захавалася, копія з Tut.by)
- ^ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ І БЕЛАРУСКАЙ ПАРТЫІ СВАБОДЫ РАСПАЧАЛІ ДЗЁННАЕ ПАТРУЛЯВАНЬНЕ КУРАПАТАЎ, Радыё Свабода, 7 красавіка 2003
- ^ У Києві створили Альянс Балто-Чорноморських націй для боротьби з агресією Росії — Радіо Свобода, 05.12.2014
- ^ МЕМОРАНДУМ політичних та громадських організацій Альянсу Балто-Чорноморських Націй (АБЧН)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя партыі // Альянс
- Гісторыя і праграма партыі // Новая Беларусь
- сайт БПС