Абмеркаваньне:Беларуская партыя свабоды
Значнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Ці ёсць якія-небудзь аўтарытэтныя крыніцы наконт гэтай арганізацыі? Няма нічога ані ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, ані ў Палітычнай сістэме Рэспублікі Беларусь (дзе знаходзіцца спіс ўсіх беларускіх партый), ані ў Палітычнай гісторыі незалежнай Беларусі да 2006 г. (дзе таксама размешчаны спіс ўсіх партый). У інтэрнеце толькі непрафесійныя, сумнеўныя сайты, узгадак пра дзейнасць, дасягненні, структуру я не знайшоў. Bladyniec (гутаркі) 22:50, 17 лістапада 2013 (FET)
трэба выдаліць артыкул. Фактычна такой партыі няма і не было раней. Крыніц няма, як няма і афіцыйнага сайта гэтай нібыта партыі. Ні удзелу ў выбарах, ні ўдзелу ў мітынгах, ні інфармацыі пра сябраў і колькасці структуры, ні інфармацыі аб з'ездах арганізацыі. вельмі сумніўная інфармацыя. у артыкуле няма ніякіх карэктных і пацверджаных дат. гэта хутчэй не партыя, а гурток па інтарэсах з аднаго чалавека. Высоцкага. аднаго-адзінага. .Точно ня партыя. гэта дэзінфармацыя. АІ няма зусім. Альбо выдаліць, альбо як штосьці выразна перарабіць. зараз артыкул толькі заблытвае і ўводзіць у зман чытача. з артыкула незразумелы сённяшні статус і актыўнасць і колькасць гэтай структуры.. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 46.72.210.210 (гутаркі · унёсак) 00:04, 12. september 2018.
- Добра, выставіў. -- Renessaince 10:28, 16 чэрвеня 2020 (+03)
- А чаму добра? У артыкуле хапае спасылак. Як пасьля гэтага можна казаць, што ў артыкуле зусім няма крыніцаў? Я прыбіраю шаблён «Да выдаленьня». --Ліцьвін (гутаркі) 11:58, 16 ліпеня 2020 (+03)