Ашнарава (Менская вобласьць)
| Ашнарава лац. Ašnarava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Менскі |
| Сельсавет | Шаршунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°05′59″ пн. ш. 27°22′07″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 24 чал. (2012)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 17 |
| Паштовы індэкс | 223047[2] |
| СААТА | 6236858006[3] |
| Нумарны знак | 5 |
| Ашнарава на мапе Беларусі ± Ашнарава | |
Ашна́рава[4] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гуйкі. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Н8954.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асінар або Аснар (Asinar, Asinarius, Asnar[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Асмот; германскія імёны Osman, Osminna, Asmot) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[7][8], а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[9], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[10].
Вайснэр (Wießner[11], Weisner) — імя германскага паходжаньня[12]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Войшка, Вайшыла, Вайсар; германскія імёны Weiske, Weisel, Weiser) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[13] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[14][15] (пазьнейшай -вайс-[16]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[17], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[18]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[19].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1776 год вёска Ашнарава ўваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і знаходзілася ў валоданьні Бутрымовічаў, тут было 7 двароў. На 1791 год яна ўваходзіла ў склад маёнтку Саламярэчча і належала да Заслаўскай парафіі[20].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.
- ↑ Ашнарово - список улиц. Телефонный код 8-017 Белпошта (рас.)
- ↑ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 316.
- ↑ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 131.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 150.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ↑ Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 4. — Berlin; Boston, 2013. S. 872—873.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 522.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 359.
- ↑ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 25.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.