Бутрымовічы
![]() Герб «Тапор» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Першы з роду | Бутрым |
Бутрымо́вічы, Бутры́мы — шляхецкі род гербу «Тапор» у Вялікім Княстве Літоўскім.
Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Бутрым

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бутрым, ад якога ўтварылася прозьвішча роду, складаецца з фармантаў -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель'), і -рым-, які паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[1]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упамінаюцца ад XIV стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі валодалі Жырмунамі каля Ліды ды іншымі. У XVIII стагодзьдзі частка роду перасялілася ў Пінскі павет, дзе пражывалі да 1939 году.
Найбольш вядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бутрым Совіч (? —1382), пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы паводле падазрэньня ў забойстве лідзкага дзяржаўцы Вайдылы.
- Бутрым Савічэвіч (у каталіцтве Ян; ? — паміж 1426 і 1428), у канцы XIV—XV ст. разам зь іншымі баярамі паручыўся перад Ягайлам за Братошу Кайлутовіча. У 1410 годзе езьдзіў паслом ад вялікага князя Вітаўта ў Прагу. Маршалак двору Вітаўта ад 1412 году, адначасна ў 1422 годзе намесьнік смаленскі. Браў удзел у складаньні Гарадзельскае вуніі, тады атрымаў герб «Тапор». У 1414 годзе ў час паходу на Прусію патрапіў у крыжацкі палон.
- Юры, у маладосьці навучаўся ўзамежжы. Маршалак двору Вітаўта ў 1428—1429 гадох, намесьнік слонімскі й зьдзітаўскі каля 1440 году.
Ян, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, валодаў маёнткамі ў Пінскім павеце.
- Аляксандар (1804—1839)
Францішак Ксавэр, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1791—1793 гадох
Якуб (каля 1710 — ?), ж. — Настасься (каля 1720 — ?)
- Алёйзы Юзаф, харужы ў войску ВКЛ у 1780—1784 гадох, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1784—1788 гадох
- Матэвуш (1745—1814), дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ж. — Крыстына Лях-Шырма (? — па 1817)
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
- Напалеон Орда (1807—1883), мастак
- Ксавэр (1777—1810)
- Рышард (1779—1862), судзьдзя Пінскага павету, ж. — Фэліцыя Радзевіч
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Генэалёгія Бутрымовічаў(недаступная спасылка)
- З Палесьсем зьвязаныя лёсы. Матэвуш Бутрымовіч