Пецькавічы
Пецькавічы | |
трансьліт. Piećkavičy | |
Першыя згадкі: | 1779 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Шаршунскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 22 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 14 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223048 |
СААТА: | 6236858146 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′14″ пн. ш. 27°21′26″ у. д. / 54.17056° пн. ш. 27.35722° у. д.Каардынаты: 54°10′14″ пн. ш. 27°21′26″ у. д. / 54.17056° пн. ш. 27.35722° у. д. |
± Пецькавічы |
Пе́цькавічы[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8965. Пецькавічы ўваходзяць у склад Шаршунскага сельсавету. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Менску. У 2010 годзе ў вёсцы было 14 гаспадарак, 22 жыхары.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1779 годзе вёска, 8 гаспадарак, 27 мужчын. Ва ўласнасьці біскупа Масальскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1858 г. вёска маёнтку Новы Двор, 21 мужчына, ва ўладаньні Валадковічаў. У лютым 1867 г. жыхары адмовіліся ўплочваць нядоімкі, супраціўляліся вопісу маёмасьці. У 1870 г. вёска адносілася да Галавачоўскай сельскай грамады. У 1897 г. вёска, 12 гаспадарак, 91 жыхар. Фальварак, двор, 12 чалавек, у Радашковіцкай воласьці Вілейскага павету. Ад лютага да сьнежня 1918 г. знаходзілася на тэрыторыі, занятай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад ліпеня 1919 году да ліпеня 1920 году на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Ад 1919 году ў складзе БССР. У 1921 годзе ў вёсцы жыў 91 чалавек, 17 гаспадарак, фальварак складаўся з 1 гаспадаркі, меў 7 жыхароў. Ад 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Шаршунскага сельсавету Заслаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). У 1926 годзе складалася з 20 гаспадарак, у якіх жылі 113 чалавек. Ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная нямецкімі войскамі, 10 жыхароў загінулі. Ад 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне, ад 20 студзеня 1960 году ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе складалася з 22 двароў, у якіх жылі 39 чалавек. Адносілася да калгасу «Савецкі» (цэнтар — вёска Шаршуны)[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары
- 2009 год — 25 жыхароў
- 1999 год — 29 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 317
- ^ Пецькавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 439