Гуйка
Выгляд
| Гуйка лац. Hujka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Шчадроўшчыны |
| Вусьце | Рыбчанка |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 19 км |
| Плошча басэйну | 98 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,33 ‰ |
Гу́йка — рака ў Беларусі, у басэйне Нёману. Цячэ ў Менскім і Маладэчанскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33%. Плошча вадазбору 98 км².
На рацэ стаіць мястэчка Радашкавічы.
Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчыны Менскага раёну. Ад сутокаў Гуйкі зь Вязынкай каля мястэчка Радашкавічаў утвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, пад лесам 35%, пад ворывам 45% тэрыторыі. На працягу 4,8 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 135.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1