Арцём Белы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Белы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1997(1997-04-28)[1] (26 гадоў)
Рост 186 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Астравец
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Іслач 1 (0)
2019 Арсэнал Койданаў 26 (0)
2020 Кайсар 0 (0)
2020 Байканур[d] 4 (0)
2021 Нафтан 0 (0)
2022—2023 Ліда 51 (0)
2024—4 Астравец 2 (0)
Зборныя
2016 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.

Арцём Белы (нарадзіўся 28 красавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Астравец».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец салігорскага «Шахцёра». У 2013 годзе перабраўся ў менскае «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль.

З пачатку 2016 году трэнаваўся зь «Іслаччу», і ў красавіку падпісаў кантракт з клюбам[3]. У складзе «Іслачы» пачаў выступаць за дубль. 26 ліпеня 2016 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «ваўкоў», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць каленкавіцкай «Вэртыкалі» (6:1), а 10 верасьня таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на поле на 8-й хвіліне па выдаленьні Канстанціна Рудзянка ў матчы супраць «Менску» (0:4). У сэзонах 2017 і 2018 гадоў гуляў за дубль «Іслачы», за асноўную каманду не выходзіў на поле. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[4].

У пачатку 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», дзе стаў асноўным брамнікам і дапамог камандзе перамагчы ў Другой лізе. У лютым 2020 году пакінуў «Арсэнал»[5]. У красавіку 2020 году трапіў у заяўку на сэзон казаскага клюбу «Байканур»[6]. У пачатку 2021 году вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да наваполацкага «Нафтану», аднак быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі ў Першай лізе. У пачатку 2022 году пачаў трэнавацца зь «Лідай» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[7]. Замацаваўся ў якасьці першага брамніка каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[8], а ў студзені 2024 году перайшоў у «Астравец»[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Украіны.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2016 Найвышэйшая ліга 1 –4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]