Перайсьці да зьместу

Асоўка (Гайнаўскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Асоўка (гміна Чыжы)»)
Асоўка
польск. Osówka
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Osôvka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Чыжы
Дата заснаваньня 1616
Часавы пас
Каардынаты 52°46′43″ пн. ш. 23°27′39″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 83 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 85
Паштовы індэкс 17-207
Нумарны знак BHA
Асоўка на мапе Польшчы
Асоўка
Асоўка
Асоўка

Асо́ўка (па-польску: Osówka, па-падляску: Osôvka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Знак-паказальнік на турысцкім шляху Царскі гасьцінец у Асоўцы

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Асоўка была заснаваная толькі ў 1616 годзе на землях былай Бельскай пушчы[4]. У міжваенны пэрыяд Асоўка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 101 жыхароў (16 каталікоў і 85 праваслаўных, усе запісаныя былі палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Асоўка была далучаная гміны Чыжы.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  2. Pudlaśki nazvy. Osôvka svoja.org Праверана 14 траўня 2015 г.
  3. Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
  4. Sołectwo Osówka (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 14 траўня 2015 г.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асоўка (Гайнаўскі павет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў