Руан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Руан
франц. Rouen
Руан
Blason Rouen 76.svg
Герб Руану


Краіна: Францыя
Рэгіён: Нармандыя
Дэпартамэнт: Прыморская Сэна
Кіраўнік: Івон Рабер[d]
Плошча: 21,38 км²[1]
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва: 110 117 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 76000, 76100
Нумарны знак: 76
Геаграфічныя каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°6′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. / 49.44389; 1.10306Каардынаты: 49°26′38″ пн. ш. 1°6′11″ у. д. / 49.44389° пн. ш. 1.10306° у. д. / 49.44389; 1.10306
Руан на мапе Францыі
Руан
Руан
Руан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rouen.fr

Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Нармандыя (да 1 студзеня 2016 году — рэгіёну Верхняя Нармандыя) і прэфэктура дэпартамэнту Прыморская Сэна. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складала 110 117 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьмешчаны на берагах Сэны. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сэны, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.

У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.

Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut géographique national.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Руансховішча мультымэдыйных матэрыялаў