Перайсьці да зьместу

Бахмут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Арцёмаўск (Данецкая вобласьць)»)
Бахмут
лац. Bachmut
укр. Бахмут
Населены пункт
Цэнтар Бахмуту
Цэнтар Бахмуту
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Данецкая
Раён Арцёмаўская меская рада
Дата заснаваньня 1571
Горад з 1783
Геаграфія
Плошча 74 км²
Вышыня НУМ 200 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 48°36′16″ пн. ш. 38°00′24″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  77 620 чал. (2013)[1]
Этнахаронімы بَخْمُوتِيٌّ і بَخْمُوتِيَّةٌ
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 6274
Паштовыя індэксы 84500–84510
КОАТУУ 1410300000
Сайт Арцёмаўская мескрада
Бахмут на мапе Ўкраіны
Бахмут
Бахмут
Бахмут

Бахму́т (па-ўкраінску: Ба́хмут; у 1924—2016 гадах — Арцёмаўск) — места абласнога значэньня Данецкай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Бахмуцкага раёну. Колькасьць жыхароў — 77 620 чалавек (2013). Разьмешчаны на рацэ Бахмутцы, за 3 км ад аўтастрады Кіеў — Харкаў — п.п. Даўжанскі. Чыгуначны вузел.

Арцёмаўскай мескай радзе падпарадкаваныя два месты раённага значэньня Салядар і Часаў Яр і мястэчка Красна Гора.

Бахмут у XIX стагодзьдзі

За савецкім часам Арцёмаўск — вялікі цэнтар здабычы каменнай солі (больш за 1/3 дзелі ў краіне). У Бахмуце знаходзяцца НДІ «Соль» і галоўны офіс «АрцёмСоль», тады як солездабыўчыя шахты разьмешчаныя ў Салядары.

Заводы: мэталаапрацоўчы, горназдабыўчага абсталяваньня ды інструмэнтаў, рамонтна-мэханічны, кераміка-трубны, шкляны, дахоўкавы. У 2006 годзе быў адчынены завод францускай кампаніі «Lafarge» па вырабе гіпсакартону і сухіх сумесяў.

Харчовая прамысловасьць: млыны, хлеба- і мясакамбінат, лікёра-гарэлачны завод, завод шампанскіх він, малакозавод. У 2006 адчыненая вытворчасьць розных напояў.

Лёгкая прамысловасьць: абутковая і швейная фабрыкі.

Культура і навука

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Данецкая геафізычная экспэдыцыя, досьледная станцыя вінаградарства і садаўніцтва, кінатэатры, геалягічны музэй, клюбы, бібліятэкі.

  • Арцёмаўскі індустрыяльны тэхнікум
  • Бахмуцкі каледж мастацтваў імя Івана Карабіца
  • Арцёмаўская пэдагагічная вучэльня
  • Бахмуцкі мэдычны каледж
  • Арцёмаўскі прафэсійны ліцэй
  • 20 школаў, 29 дзіцячых садкоў, 4 ПТВ, 2 тэхнікумы.

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паўднёвы захад Бахмута (красавік 2023 г.)

23 траўня 2023 году кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын прызнаў, што за 9 месяцаў бітвы за Бахмут са жніўня 2022 году загінула звыш 20 000 расейскіх захопнікаў. Зь іх 10 000 былі штатнымі наймітамі ПВК «Вагнэр». Яшчэ 10 000 загінулых прыпадала на вязьняў, якіх «Вагнэр» завэрбаваў у расейскіх турмах[2]. 4 чэрвеня 2023 году сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў ацаніў расейскія страты ў Бахмуце за больш як 6 месяцаў у 22 816 вайскоўцаў. Пры гэтым Данілаў паведаміў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны страцілі за гэты час у Бахмуце ў 7,5 разоў менш чалавек забітымі (звыш 3000)[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]