Перайсьці да зьместу

Часаў Яр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Часаў Яр
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Геаграфія
Плошча
  • 18 км²
Вышыня НУМ 230 м
Часавы пас
Каардынаты 48°35′18,39″ пн. ш. 37°50′09,18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 6274
Паштовы індэкс 84551
КОАТУУ 1410370600
Часаў Яр на мапе Ўкраіны
Часаў Яр
Часаў Яр
Часаў Яр

Ча́саў Яр (па-ўкраінску: Часів Яр) места ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Часаваярскае мескае грамады. Насельніцтва 140 чал. (2025). Статус места атрымала ў 1938 року.

Места знаходзіцца за 10 км ад м. Бахмуту, за 65 км ад абласнога цэнтру.

У Часаваярскую мескую грамаду ўваходзяць 2 вёскі і 1 паселішча.

У 1859 року панскае сяло Грузкае (Пляшчэева), 16 дымоў, 114 жыхароў.

У часе Галадамору 1932—1933 рокаў загінулі 387 чалавек[1].

За савецкім часам у Часавым Яры быў найбольшы ва Ўкраіне і адзін з найбольшых у СССР камбінат вогнетрывалых вырабаў. Дзейнічалі таксама рамонтны, завод жалезабэтонных вырабаў, досьледна-экспэрымэнтальны.

9 ліпеня 2022 року расейскімі абстрэламі зьнішчаны мескі вакзал, пры гэтым некалькі ракетаў трапілі ў інтэрнат[2]. Загінулі 48 цывільных жыхароў[3].

Паводле зьвестак перапісу 2001 року, насельніцтва месца складала 16 767 асобаў.

Паводле стану на сакавік 2024 року ў Часавым Яры заставалася каля 790 чалавек. Пасьля эвакуацыі большасьць з 690 тых асобаў, што засталіся — пэнсыянэры[4].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вежа Шухава
  • Воданапорная вежа Шухава на тэрыторыі Часаваярскага вогнетрывалага камбінату.
  • Скіфскі курган.
  • Батанічны заказьнік «Рэдкадуб’е». Заснаваны ў 1972 року, налічвае больш за сотню дубоў векам ад 200 да 400 гадоў[5].

Дзейнічае краязнаўчы музэй.