Трэцяя паліцэйская частка Менску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Трэцяя паліцэйская частка — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка дарэвалюцыйнага Менску ў XIX — пачатку XX стст. Займала тэрыторыю леваруч ад Сьвіслачы, была найвялікшай і найбольш стракатай.

Забудова часткі была пераважна драўлянай, бліжэй да цэнтру места сустракаліся мураваныя будынкі і брукаваныя вуліцы. На яе тэрыторыі знаходзіліся прамысловыя прадпрыемствы і вайсковыя кашары.

Насельніцтва — працоўныя, сяляне, рамесьнікі, гандляры, чыноўнікі ніжэйшага рангу, вайскоўцы, дробныя абшарнікі.

На Траецкай гары, што ўваходзіла ў склад адзінкі, разьмяшчаўся вялізны нядзельны кірмаш, куды навакольныя сяляне звозілі птушку, печаны хлеб, сала, збожжа. На ім таксама гандлявалі мясцовыя жыхары з тых, што мелі за ракой, на ўскраінах, уласныя драўляныя будынкі, валодалі агародамі і пляцамі, садамі, часам трымалі жывёлу і, як сяляне, аралі зямлю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.