Давід Пісара
| Давід Пісара | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 верасьня 1979[1][2] (46 гадоў) | |
| Рост | 168 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—1998 | Сант’яга Ўандэрэрз[d] | 41 (3) |
| 1999—2005 | Удынэзэ | 126 (14) |
| 2001 | → Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] | 6 (1) |
| 2005—2006 | Інтэрнацыянале | 24 (1) |
| 2006—2012 | Рома | 148 (9) |
| 2012—2015 | Фіярэнтына | 83 (4) |
| 2012 | → Манчэстэр Сіці | 5 (0) |
| 2015—2016 | Сант’яга Ўандэрэрз[d] | 9 (0) |
| 2017—2018 | Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] | 52 (5) |
| Зборныя | ||
| 1999—2015 | Чылі | 46 (2) |
Давід Марсэлё Пісара Картэс (па-гішпанску: David Marcelo Pizarro Cortes; нар. 11 верасьня 1979 году, Вальпараіса, Чылі) — чылійскі прафэсійны футбаліст, выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2000 году ў Сыднэі ў складзе зборнай Чылі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы клюбу «Сант’яга Ўондэрэрз». Дарослую кар’еру распачаў у 1997 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 41 матчах чэмпіянату. Пасьля з 1999 па 2001 гады гуляў у складзе клюбу «Ўдынэзэ», а затым на правах арэнды ва «Ўнівэрсыдад дэ Чылі».
У 2001 годзе зноўку вярнуўся ва «Ўдынэзэ». На гэты раз згуляў за каманду з Удынэ наступныя чатыры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Ўдынэзэ», быў асноўным гульцом каманды. На працягу 2005 і 2006 гадоў абараняў колеры каманды клюбу «Інтэрнацыянале».
У 2006 годзе заключыў кантракт з клюбам «Рома», у складзе якога правёў наступныя шэсьць гадоў сваёй кар’еры. Гуляючы ў складзе «Ромы» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул уладальніка Супэркубка Італіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Італіі. У 2012 годзе на правах арэнды гуляў за ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці».
У склад клюбу «Фіярэнтына» далучыўся ў 2012 годзе.
У ліпені 2015 году вярнуўся ў Сант’яга Ўондэрэрз[3]
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1999 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Чылі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Інтэрнацыянале»
- Уладальнік Супэркубку Італіі: 2005
- Уладальнік Кубку Італіі: 2006
«Рома»
- Уладальнік Супэркубку Італіі: 2007
- Уладальнік Кубку Італіі (2): 2007, 2008
«Манчэстэр Сіці»
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2012
«Унівэрсыдад Дэ Чылі»
- Чэмпіён Чылі: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ David Pizarro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ David Cortés Marcelo Pizarro // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Давид Писарро продолжит карьеру на Родине. Footballhd.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на transfermarkt.it
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 11 верасьня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Вальпараіса
- Футбалісты клюбу «Сант’яга Ўондэрэрз» Вальпараіса
- Футбалісты клюбу «Ўдынэзэ» Ўдынэ
- Футбалісты клюбу «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты зборнай Чылі
- Чылійскія футбалісты
- Чылійскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году