Гансалё Хара
| Гансалё Хара | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 жніўня 1985[1][2][3][…] (40 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2006 | Уачыпата[d] | 69 (1) |
| 2007—2009 | Колё-Колё | 64 (1) |
| 2009—2013 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 56 (2) |
| 2011 | → Брайтан энд Гоўв | 4 (0) |
| 2012 | → Брайтан энд Гоўв | 10 (0) |
| 2013 | → Нотынггэм Форэст | 16 (0) |
| 2013—2014 | Нотынггэм Форэст | 32 (0) |
| 2014—2015 | Майнц | 23 (0) |
| 2016—2018 | Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] | 58 (0) |
| 2019 | Эстудыянтэс | 15 (0) |
| 2020 | Манаркас Марэлія[d] | 6 (0) |
| 2020 | Масатлян[d] | 9 (0) |
| 2021 | Тыхуана[d] | 13 (0) |
| 2021 | Уніён Ля-Калера[d] | 7 (0) |
| 2022—2023 | Какімба Ўніда[d] | 15 (0) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Чылі (да 20)[d] | 3 (1) |
| 2006—2019 | Чылі | 115 (3) |
Ганса́лё Алеха́ндра Ха́ра Рэ́ес (па-гішпанску: Gonzalo Alejandro Jara Reyes; нар. 29 жніўня 1985 году, Уальпэн, Чылі) — чылійскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў у клюбе «Ўачыпата» ў 2003 годзе. У 2007 годзе перайшоў у склад чылійскага гранду клюбу «Колё-Колё». У жніўні 2009 году за 1,4 млн фунтаў перайшоў у склад ангельскага клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён». 25 верасьня 2010 году ў матчы супраць лёнданскага «Арсэналу» на «Эмірэйтс» забіў пераможны гол і ягоная каманда сьвяткавала перамогу зь лікам 2:3. З 2011 па 2014 гады выступаў у Чэмпіёншыпе спачатку за «Брайтан энд Гоўв Альбіён», а потым за «Нотынггэм Форэст». 16 ліпеня 2014 году падпісаў двухгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Майнц».
У 2006 годзе быў запрошаны ў склад нацыянальнай зборнай Чылі, разам зь якой адправіўся ў невялічкі тур у Эўропу. Пасьля гэтага стала выклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды на міжнародныя турніры, адборачныя і таварыскія сустрэчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2007(а), 2007(к), 2008(к)
«Унівэрсыдад Дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі: 2017(к)
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gonzalo Jara // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Gonzalo Jara // FBref (анг.)
- ↑ GONZALO ALEJANDRO JARA // Argentine Soccer Database (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Футбалісты клюбу «Колё-Колё» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Нотынггэм Форэст»
- Футбалісты клюбу «Майнц»
- Футбалісты клюбу «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі» Сант’яга-дэ-Чылі
- Футбалісты клюбу «Эстудыянтэс» Ля-Плята
- Футбалісты клюбу «Манаркас Марэлія»
- Футбалісты клюбу «Масатлян»
- Футбалісты клюбу «Тыхуана»
- Футбалісты клюбу «Какімба Ўніда»
- Футбалісты зборнай Чылі
- Чылійскія футбалісты