Гары Мэдэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гары Мэдэль
Гары Мэдэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 жніўня 1987 (32 гады)
Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Рост 171 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Балёньня
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2009—2011
2011—2013
2013—2014
2014—2017
2017—2019
2019—
Унівэрсыдад Католіка
Бока Хуніёрс
Сэвільля
Кардыф Сіці
Інтэрнацыянале
Бэшыкташ
Балёньня
38 (10)
56 (9)
78 (8)
34 (0)
91 (1)
51 (1)
13 (0)
Зборныя
2007— Чылі 121 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 лістапада 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 кастрычніка 2019.

Га́ры Але́ксіс Мэдэ́ль Со́та (па-гішпанску: Gary Alexis Medel Soto; нарадзіўся 3 жніўня 1987 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Балёньня» і нацыянальнай зборнай Чылі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’еру пачаў у родным клюбе «Унівэрсыдад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе запіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасьля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.

20 ліпеня 2009 году перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс». 21 студзеня 2011 году быў далучаны да табару «Сэвільлі». 11 жніўня 2013 году «Кардыф Сіці» афіцыйна пацьвердзіў складаньне кантракт з чылійцам, у выніку за рэкордную для клюбу суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў гулец перайшоў у склад ўэйлскай каманды[1]. Дэбютаваў за клюб 17 жніўня, у матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд», якая скончылася паразай «Кардыфу» зь лікам 0:2.

9 жніўня 2014 году перайшоў у табар італьянскага «Інтэру» за 10 млн эўра, у сувязі з вылетам «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі[2]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 31 жніўня ў першым туры Сэрыі A ў матчы супраць «Тарына», які скончыўся зь лікам 0:0. Гары правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў.

У жніўні 2019 году перайшоў у футбольны клюб Балёньня[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргентыны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гары Мэдэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў