Перайсьці да зьместу

Колё-Колё Сант’яга-дэ-Чылі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колё-Колё
Поўная назва Club Social y Deportivo Colo-Colo
Заснаваны 19 красавіка 1925
Горад Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі
Стадыён Манумэнталь Давід Арэльяна
Умяшчальнасьць: 47 347
Чэмпіянат Прымэра
 · 2025 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
colocolo.cl (гішп.)

«Колё-Колё» (па-гішпанску: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэньня Прэм’ер Дывізіёну ў 1933 годзе клюб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манумэнталь Давід Арэльяна» з 1989 году[2]. «Колё-Колё» зьяўляецца самым пасьпяховым чылійскім клюбам, адзіным клюбам з гэтай краіны які стаў пераможцам Кубку Лібэртадорэс.

Сваю назву клюб атрымаў у гонар індзейскага правадыру Колёколё, які ўзьняў паўстаньне супраць гішпанскіх заваёўнікаў у XVI стагодзьдзі. «Колё-Колё» зьяўляецца самым папулярным чылійскім клюбам. Супрацьстаяньне з другой паводле папулярнасьці камандай краіны, «Унівэрсыдад Дэ Чылі», зьяўляецца «супэрклясыкам» чылійскага футболу.

Давід Арэльяна. Адзін з заснавальнікаў клюбу.

Клюб быў створаны групай футалістаў, які ў 1925 годзе вырашылі пакінуць клюб «Магальянэс», з-за канфлікту з кіраўніцтвам і вэтэранамі клюбу. Узначальваў гэтую групу Давід Арэльяна.

Пасьля заснаваньня «Колё-Колё» стала ўдзельнікам першага дывізіёну мясцовай футбольнай лігі. Першы матч у сваёй гісторыі клюб правёў 31 траўня 1925]году, які скончыўся перамогай зь лікам 6:0. У тым жа сэзоне яны перамаглі свой першы «клясыка» супраць «Магальянэсу» (2:0), і ў канцы чэмпіянату «Колё-Колё» стаў непераможаным чэмпіёнам і атрымаў ганаровую мянушку — «непераможны». У канцы году каманда нават зьдзейсьніла невялікі тур па поўдні краіны, дзе згуляла некалькі матчаў зь мясцовымі камандамі.

28 сакавіка 1927 году «Колё-Колё» стаў першым чылійскім клюбам, які наведаў Эўропу, а менавіта Партугалію і Гішпанію. «Непераможныя» згулялі свой першы матч у Ля-Каруньні 3 красавіка супраць «Эйрыньні». 2 траўня 1927 году адбылася падзея, якая паўплывала на далейшае разьвіцьцё клюбу. На 35-й хвіліне таварыскага матчу супраць «Рэал Уніян» з Вальядаліду, капітан і заснавальнік клюбу Давід Арэльяна атрымаў ад праціўніка вельмі моцны ўдар нагой у жывот. Арэльяна адвезьлі ў шпіталь, але на наступны дзень ён памёр. Яму было ўсяго 24 гады. Пасьля гібелі футбаліста гульцамі было прынята рашэньне зьмясьціць чорную паласу на клюбную эмблему.

1937, 1939, 1941, 1944, 1947, 1953, 1956, 1960, 1963, 1970,
1970, 1979, 1981, 1983, 1986, 1989, 1990, 1991, 1993, 1996,
1997(К), 1998, 2002(К), 2006(А), 2006(К), 2007(А), 2007(К), 2008(К), 2009(К), 2014(К),
2015(А), 2017, 2022, 2024
1958, 1974, 1981, 1982, 1985, 1988, 1989, 1990, 1994, 1996,
2016, 2019, 2021, 2023
2017, 2018, 2022, 2024
1991
1991
1992
Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Фэрнанда дэ Паўль Edit this on Wikidata (капітан) 1991
2 Сьцяг Чылі Аб Хонатан Вільягра Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Уругваю Аб Хаакін Соса Edit this on Wikidata (ар. Балёньня) 2002
5 Сьцяг Чылі ПА Віктар Мэндэс Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Чылі ПА Тамас Аляркон Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Чылі Нап Франсіска Марчант Edit this on Wikidata 2006
8 Сьцяг Чылі ПА Альвара Мадрыд Edit this on Wikidata (ар. Эвэртан) 1995
9 Сьцяг Аргентыны Нап Хавіер Карэа Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Чылі Нап Ляўтара Пастран Edit this on Wikidata (ар. Бэльграна) 2002
11 Сьцяг Чылі Нап Маркас Балядас Edit this on Wikidata 1996
12 Сьцяг Чылі Бр Эдуарда Вільянуэва Edit this on Wikidata 2004
13 Сьцяг Чылі Аб Матыяс Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Чылі Аб Крыстыян Рыкельмэ Edit this on Wikidata 2003
19 Сьцяг Аргентыны Нап Максіміляна Рамэра Edit this on Wikidata (ар. Арх. Хуніёрс) 1999
20 Сьцяг Уругваю Аб Хавіер Мэндэс Edit this on Wikidata 1994
21 Сьцяг Чылі Аб Эрык Вімбэрг Edit this on Wikidata 1994
22 Сьцяг Аргентыны ПА Кляўдыё Акіна Edit this on Wikidata 1991
23 Сьцяг Чылі ПА Артура Відаль 1987
24 Сьцяг Чылі Нап Леандра Эрнандэс Edit this on Wikidata 2005
26 Сьцяг Чылі Аб Дыега Ўлёа Edit this on Wikidata 2003
28 Сьцяг Чылі Аб Джэйсан Рохас Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Чылі Нап Ястын Куэвас 2008
34 Сьцяг Чылі ПА Дылян Партыльля Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Чылі Аб Дарка Фіямэнга 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]