Арланда Сіці
Выгляд
Арланда Сіці | |
![]() | |
Заснаваны | 2013 |
---|---|
Горад | Арланда, ЗША |
Стадыён | Эксплорыя Умяшчальнасьць: 25 500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | МЛС |
· 2024 | Канфэрэнцыя: 4 месца (агулам 9 месца) Плэй-оф: паўфінал |
![]() orlandocitysc.com (анг.) |
«Арла́нда Сі́ці» (па-ангельску: Orlando City) — футбольны клюб з ЗША, які базуецца ў флорыдзкім горадзе Арланда. Клюб выступае ў лізе МЛС, які аб’ядноўвае клюбы ЗША і Канады. Далучыўся да лігі ў 2015 годзе, стаўшы 21 клюбам. Колішні клюб, на грунце якога быў створаны «Арланда Сіці», раней браў удзел у Аб’яднанай футбольнай лізе[2][3]. Клюб стаў першым прадстаўніком Флорыды за доўгі час. Апошнімі ўдзельнікамі з гэтага штату ў розыгрышы МЛС былі Маямі Ф’южн і Тампа Бэй М’ютыні, якія былі расфармаваныя ў 2001 годзе[4]. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на ўласным стадыёне Эксплорыя ў цэнтры Арланда.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнікі Кубка ЗША (1):
- 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/45604
- ^ «Major League Soccer names Orlando City SC as 21st franchise, set for 2015 debut». Major League Soccer.
- ^ «Major League Soccer Awards Expansion Team to Orlando». Orlando City SC.
- ^ «Major League Soccer awards expansion team to Orlando». Orlando City SC.