Першаму гульцу падрыхтавацца (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Першаму гульцу падрыхтавацца
па-ангельску: Ready Player One
Ready Player One (film).png
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], прыгодніцкі фільм, антыўтапічны фільм[d], экранізацыя раману[d], баявік[d] і навуковая фантастыка
Рэжысэр
Прадусар
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Майкл Кан[d] і Сара Брошар[d]
Вытворчасьць Warner Brothers[d], Amblin Entertainment[d], Village Roadshow Pictures[d] і RatPac-Dune Entertainment[d]
Дата выхаду 30 сакавіка 2018[5], 5 красавіка 2018[6], 29 сакавіка 2018[5][7], 11 сакавіка 2018[5] і 28 сакавіка 2018[2]
Час 140 хвіліна[8][9]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 175 000 000 $[11]
Прыбытак 582 890 172 $[12]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Пе́ршаму гульцу́ падрыхтава́цца»[13] (анг. Ready Player One) — амэрыканскі фантастычны прыгодніцкі фільм 2018 году паводле аднайменнага раману Эрнэста Клайна.

Рэжысэрам кінастужкі стаў Стывэн Сьпілбэрг, а сцэнар дзеля яго падрыхтавалі Зак Пэн і сам Клайн. Галоўныя ролі выканалі Тай Шэрыдан, Алівія Кук, Бэн Мэндэльсан, Лена Ўэйт, Т. Дж. Мілер, Сайман Пэг і Марк Райлэнс. Дзея фільму разгортваецца ў 2045 годзе, калі большая частка чалавецтва выкарыстоўвае гульню Аазіс, змадэляваную віртуальную рэальнасьць, каб пазьбегнуць рэальнага сьвету. Распрацоўка кінастужкі распачалася ў 2010 годзе, калі студыя Warner Bros. набыла правы на экранізацыю кнігі, але на працяглы час актыўнасьць была спыненая. Новы этап стартаваў у ліпені 2015 годзе, калі прадусарам і рэжысэрам быў прызначаны Сьпілбэрг. У верасьні пачаўся падбор актораў

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2045 годзе чалавецтва зьмірылася зь перанаселенасьцю і няроўнасьцю паміж заможнымі і беднымі. Усё, чаго не хапае ў рэальнасьці, можна атрымаць у Аазісе — віртуальным сьвеце ад кампаніі Gregarious, дзе кожны абірае свайго аватара і робіць тое, што яму хочацца. Перад сьмерцю стваральнік Аазіса Джэймз Голідэй (Марк Райлэнс) пакінуў у віртуальнасьці розныя артэфакты, якія даюць незвычайныя здольнасьці. Самы каштоўны зь іх — «Велікоднае яйка», уладальнік якога атрымае ў спадчыну акцыі Gregarious і стане ўладальнікам самой гульні. Падлетак Ўэйд Ўотс (Тай Шэрыдан) жыве ў Каламбусе зь цёткай Алісай (Сьюзэн Лінч) і марыць знайсьці гэты артэфакт. Вольны час ён бавіць у Аазісе пад імем Пэрсывал і нават ніколі не бачыў асабіста свайго найлепшага сябра па мянушцы Эйч (Лена Ўэйт). Буйная карпарацыя IOI пад кіраўніцтвам Нолана Сарэнда (Бэн Мэндэльсан), былога галіўудзкага бізнэсоўца, шукае падказкі да скарбу. Карпарацыя абавязвае сваіх вінавайцаў працаваць на сваю карысьць у Аазісе.

Пэрсывал і Эйч бяруць удзел у віртуальнай гонцы, у якой ён пазнае Артэміду (Саманта Кук) сярод удзельнікаў. Ён ратуе яе ад Кінг-Конгу. Эйч, які працуе па сумяшчальніцтве ў Аазісе мэханікам і мадэрнізатарам, дапамагае выправіць матацыкль Артэміды. Пэрсывал разумее, што Артэміда, як і ён, знаёмая з культурай 1980-х, якой захапляўся Голідэй. Вяртаючыся да рэальнасьці, падлетак выяўляе, што ягоная цётачка, выкарыстоўваючы старыя пальчаткі дзеля гульні ў Аазісе, страціла велізарную суму грошай. Гартаючы часопіс Голідэя, Ўотс прыслухоўваецца да словаў Артэміды, што ў Аазісе няма правілаў. У наступнай гонцы ён вяртаецца і сустракаецца з увасабленьнем Голідэя, Анорака Ўсезнаўца, які дае яму Медны ключ, першы з трох, які вядзе да скарбу. За гэта ён атрымлівае ўзнагароду і становіцца сусьветнавядомым. Ён купляе рэдкія артэфакты і новы гарнітур дзеля Аазіса. Эйч, Артэміда і іхныя сябры Шо (Філіп Чжао) і Дайта (Він Марасакі) таксама знаходзяць Медныя ключы, ачольваючы турнірнай табліцу гульні. Нолан Сарэнда мае намер перашкодзіць Ўэйду знайсьці астатнія падказкі.

Пэрсывал выпраўляецца разам з Артэмідай танчыць у Аазісе ў клюб «Незасяроджаны шар». Эйч перасьцярагае Пэрсывала, што на самой справе яна можа быць зусім іншай асобай, магчыма, нават агентам IOI. Артэміда мяркуе, што ў клюбе маецца другі ключ, на што паказвае згадка Голідэя аб каханай Кіры (Пэрдыта Ўікс), сяброўцы ягонага партнэра па справах Мораў, зь якой ён быў на спатканьні. Пэрсывал прызнаецца Артэмідзе ў каханьні, называючы сваё сапраўднае імя. Агент IOI Айрак (Т. Дж. Мілер) чуе гэта, і ў клюб урываюцца агенты карпарацыі, каб забіць Пэрсывала, каб, такім чынам, ён страціў усе свае здабытыя артэфакты. Пэрсанаж галоўнага герою амаль памірае, але выкарыстоўвае артэфакт, які перамотвае час. Артэміда папракае яго, за тое, што ён забыўся на сапраўднае жыцьцё, якое залежыць ад таго, хто знойдзе скарб. Айрак вызначае, што Пэрсывал ёсьць у рэчаіснасьці Ўэйдам Ўотсам, і паведамляе пра гэта Нолану.

У рэальным сьвеце Сарэнда спрабуе падкупіць Ўэйда велізарнымі багацьцямі ў абмен на працу дзеля ягонай кампаніі. Калі хлопец адмаўляецца, кіраўнік ладзіць тэракт. Цётачка Ўэйда і ейны каханы паміраюць, але Шэйд ратуецца дзякуючы невядомаму ваяру, які вязе яго ў прытулак Артэміды. Вяўляецца, што ейнае сапраўднае імя Саманта Кук, і яна кажа Ўотсу, што служыць Супраціву, які імкнецца вызваліць прыгнечаных карпарацыяй людзей ад запазычанасьці. Саманта лічыць, што ня можа мець адносінаў з Ўэйдам, таму што яна мае вялікую радзімую пляму на твары. І ўсё-ж, жаданьне знайсьці Велікоднае яйка аб’ядноўвае іх. Пэрсывал поруч з ваярамі Супраціву пачынае барацьбу з карпарацыяй як у віртуальнай рэальнасьці, гэтак і ў рэальным сьвеце.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сайце агрэгатара аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 72% зь сярэднім балам 6,8/10, заснаваным на 444 рэцэнзіях. На думку крытыкаў, фільм ёсьць клясычным прыгодніцкім фільмам Стывэна Сьпілбэрга, які выкрывае моцныя бакі рэжысэра, адначасова дадаючы ў ягоную фільмаграфію яшчэ адну добрую кінастужку[14]. На Metacritic фільм атрымаў 64 балы з 100 магчымых, базуючыся на 56 крытычных аглядах, што сьведчыць пра ў цэлым спрыяльныя водгукі[15]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, ацаніла фільм у сярэднім на А- паводле шкале ад A+ да F.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]