Тэрмінал (фільм)
Тэрмінал (фільм) | |
The Terminal | |
![]() | |
Жанр | рамантычная камэдыя і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Стывэн Сьпілбэрг[1][2][3][4][5] |
Прадусар | Лоры Макдональд, Стывэн Сьпілбэрг, Ўолтэр Ф. Паркс і Эндру Нікал |
Сцэнарыст | Саша Джэрвасі[5] і Джэф Натансан[5] |
У ролях | Том Гэнкс[2][6][7][3][4][5], Кэтрын Зэта-Джонз[2][7][3][5], Стэнлі Туччы[2][7][5], Бары Шабака Гэнлі[7], Кумар Палана[7][5], Дыега Люна[7][5], Чы Макбрайд[2][6][7][3][5], Зоі Салдана[7][5], Майкл Нуры[7], Джуд Чыкалела[7][5], Коры Рэйналдс[7], Эдзі Джонз[7][5], Гільерма Дыяс[7], Марк Іванір[5], Скот Эдсыт[5], Мэл Радрыгес[5], Кэс Анвар[5], Кенэт Чоі[5] і Бэні Голсан |
Кампазытар | Джон Ўільямс |
Апэратар | Януш Камінскі |
Мантаж | Майкл Кан |
Вытворчасьць | Amblin Entertainment і Parkes/MacDonald Productions |
Дата выхаду | 18 чэрвеня 2004[1][6], 7 кастрычніка 2004[8] і 2004 |
Час | 124 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | расейская мова, ангельская мова і француская мова |
Прыбытак | 219 417 255 амэрыканскі даляр[9] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Тэрміна́л» (па-ангельску: The Terminal) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2004 году, прадусарам і рэжысэрам якога выступіў Стывэн Сьпілбэрг. Галоўныя ролі выканалі Том Гэнкс, Кэтрын Зэта-Джонз і Стэнлі Туччы. Фільм распавядае пра чалавека з Усходняе Эўропы, які затрымаўся ў нью-ёркскім аэрапорце імя Джона Кенэдзі, калі яму забаранілі ўезд у ЗША і ў той жа час ён ня здолеў вярнуцца ў родную краіну праз вайсковы пераварот.
Фільм часткова натхнёны сапраўднай гісторыяй 18-гадовага знаходжаньня іранскага ўцекача Мэграна Карымі Насэры ў тэрмінале 1 аэрапорту імя Шарля дэ Голя ў Парыжы, калі ён знаходзіўся ў тэрмінале аэрапорту з 1988 па 2006 гады[10]. Скончыўшы свой папярэдні фільм «Злаві мяне, калі зможаш», Сьпілбэрг вырашыў стварыць фільм «Тэрмінал», бо хацеў выпусьціць кінастужку, якая магла бы адначасова весяліць і маркоціць гледачоў, а таксама дапамагчы адчуць, што нешта добрае ўсё ж існуе ў сьвеце.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Віктар Наворскі (Том Гэнкс), падарожнік з выдуманай краіны Кракожыя, прыбывае ў нью-ёркскі міжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі, аднак выяўляе, што ягоны пашпарт раптам больш ня дзейнічае. Злучаныя Штаты больш не прызнаюць Кракожыю незалежнай краінай пасьля пачатку грамадзянскай вайны, і Віктару не дазволена ані заехаць у краіну, ані вярнуцца дадому, паколькі ён цяпер чалавек без грамадзянства. Праз гэтыя чыньнікі мытная служба ЗША і памежная служба канфіскуе ягоны пашпарт і авіябілет.
Фрэнк Дыксан (Стэнлі Туччы), часовы мытны дырэктар аэрапорту, ня бачыць іншага выйсьця, як дазволіць Віктару знаходзіцца ў транзытнае гасьцёвае зоне, пакуль праблема ня будзе вырашаная. Віктар разьмяшчаецца ў тэрмінале толькі са сваім багажом і банкай арахісавае пасты «Planters». Віктар знаходзіць тэрмінальную браму, якая знаходзіцца на рэнавацыі, і робіць яе сваім новым месцам жыхарства. Ён сябруе і дапамагае супрацоўнікам аэрапорту і падарожнікам. Сярод іх ёсьць стуардэса Амэлія Ўорэн (Кэтрын Зэта-Джонз), якую ён пэрыядычна бачыць і спрабуе пазнаёміцца. Аднак, яна прымае яго за падрадчыка, які часта падарожнічае праз працу. Дыксан, які разьлічвае на павышэньне ў пасадзе, становіцца ўсё больш апантаным ідэяй высылкай Віктара. Віктар пачынае чытаць часопісы і газэтныя артыкулы, каб вывучыць ангельскую мову. Пасьля таго, як ён імпульсіўна перарабіў сьцяну ў зоне рэканструкцыі, яго наймае падрадчык аэрапорту і плаціць грошы за працу.
Аднойчы Дыксан адводзіць Амэлію ўбок і распытвае яе пра Віктара і ягоную таямнічую банку з-пад арахісавае пасты. Амэлія, якая разумее, што Віктар нешта ўтаймоўвае, сутыкаецца зь ім у іхным імправізаваным доме, дзе ён паказвае ёй, што ў ягонай банцы зьмяшчае копію фатаграфіі «Вялікі дзень у Гарлеме». Ягоны памерлы бацька быў аматарам джазу, якім захапіўся ў маладосьці, і, здабыўшы знакаміты фатаздымак у вугорскае газэце ў 1958 годзе, ён паабяцаў сабраць аўтографы ўсіх 57 музыкаў, якія былі на ім. Бацька памёр, перш чым здолеў атрымаць апошні аўтограф саксафаніста Бэні Голсана. Віктар прыехаў у Нью-Ёрк, каб зрабіць гэта і скончыць справу бацькі. Пачуўшы гісторыю, Амэлія цалуе Віктара.
Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Rotten Tomatoes мае сярэдні рэйтынг фільму 6,2/10, базуючыся на 206 водгуках. На думку крытыкаў, «Тэрмінал» кампэнсуе свае недахопы за кошт натхнёнага пасылку фільму і дзякуючы бліскучаму выкананьню ролі Томам Гэнксам. На Metacritic, які прысвойвае рэцэнзіям нармалізаваны рэйтынг, фільм атрымаў 55 балаў з 100 магчымых, заснаваных на 41 рэцэнзіі, што сбведчыць празь зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі[11]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B+ паводле шкалы ад A да F.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0362227/
- ^ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=40882.html
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/terminal-2004
- ^ а б https://www.filmaffinity.com/en/film505081.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р ČSFD — 2001.
- ^ а б в http://www.metacritic.com/movie/the-terminal
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0362227/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm
- ^ Person Profile // IMDb — 1990.
- ^ Box Office Mojo — 1999.
- ^ «Behind 'The Terminal,' a true story». The Christian Science Monitor.
- ^ «The Terminal reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Тэрмінал на сайце Internet Movie Database (анг.)
- Тэрмінал на сайце AllMovie (анг.)
- Тэрмінал на сайце Rotten Tomatoes (анг.)