Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Мяцеж Глінскіх
Мяцеж Глінскіх

Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягайлавіча. Беспасярэдняй прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, пашыраных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Па няўдачы мірнага разьвязаньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі сябры клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы існасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя.
(артыкул цалкам…)

Абвестка пра выбары
Абвестка пра выбары

Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году — 7-я выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў лютым 2018 году.

У 1309 мясцовых Саветаў абралі 18 110 дэпутатаў. Палову дэпутацкіх месцаў атрымала грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пры гэтым, у больш за 79,5 % акругаў выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай падставе з адзіным кандыдатам, у тым ліку ў сельскія Саветы — больш за 85,5 %, у пасялковыя — 94,9 %, у гарадзкія раённага падпарадкаваньня — 78,9 % і ў раённыя — 74,6 %. Пагатоў, прэзыдыюмы Саветаў дэпутатаў і іхнія выканаўчыя камітэты пры ўтварэньні выбарчых камісіяў адмовіліся пусьціць у іхні склад звыш 80 % прадстаўніц і прадстаўнікоў ад 3-х з 11 партыяў. У выніку гэтыя партыі — Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» і Партыя БНФ — заявілі пра непразрыстасьць падліку яўкі й галасоў, у тым ліку на датэрміновым галасаваньні, бо былі выключаныя з дастаткова шырокага ўдзелу ў такім падліку ў складзе выбарчых камісіяў. Яшчэ 2 партыі — Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — з гэтае самае нагоды ладзілі байкот выбараў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Агналду Раёль (86 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Сьвяты Казімер
Сьвяты Казімер

7 лістапада:

  • 1602Папа Рымскі Клімэнт VIII зацьвердзіў кананізацыю княжыча Казімера (на выяве)
  • 1912 — у Бэрліне адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Нямецкае опэры
  • 1917бальшавіцкі пераварот у Расеі
  • 1929 — у Нью-Ёрку адкрыўся Музэй сучаснага мастацтва
  • 1931Мао Дзэ-дун абвясьціў савецкую рэспубліку ў Кітаі
  • 1942 — нацысцкія карнікі расстралялі Алеся Дубровіча, беларускага паэта
  • 1948 — у Ватэнштаце (Нямеччына) у аўтамабільнай катастрофе загінуў Хведар Ільяшэвіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч
  • 2007 — адчынілі свае дзьверы станцыі Менскага мэтрапалітэну «Ўручча» і «Барысаўскі тракт»
    Нарадзіліся
  • 1867: Марыя Складоўская-Кюры — выдатная вучоная, фізык і хімік, дасьледчыца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
  • 1896: Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—30 верасьня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.