Перайсьці да зьместу

Янік Сынэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янік Сынэр
Краіна
Нарадзіўся 16 жніўня 2001(2001-08-16) (24 гады)
Рост 191 см[1][2]
Вага 77 кг[1]
Пачатак кар’еры 2018 — цяпер
Прызавыя грошы 64 837 801 $[3]
Адзіночны разрад
Матчаў 365–89[1]
Тытулаў 29
Найвышэйшы рэйтынг 1 (10 чэрвеня 2024)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія перамога (2024, 2025)
Францыя фінал (2025)
Ўімбэлдан перамога (2025)
ЗША перамога (2024)
Асноўныя турніры
Кубак Мастэрз перамога (2024, 2025)
Парны разрад
Матчаў 27–26
Тытулаў 1
Найвышэйшы рэйтынг 124 (27 верасьня 2021)
Янік Сынэр у Вікісховішчы

Я́нік Сы́нэр (па-італьянску: Jannik Sinner; нар. 16 жніўня 2001 году) — італьянскі тэнісіст. На сёньня ён ёсьць першым нумарам сьвету ў адзіночным разрадзе паводле вэрсіі Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў. Сярод тытулаў Сынэр мае перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2024 году[4] і адкрытым чэмпіянаце ЗША 2024 году. У 2026 годзе Сынэр выйграў рэкордныя шэсьць тытулаў Мастэрз 1000 запар, стаўшы наймаладзейшым гульцом у гісторыі, які ўзяў усе чатыры тытулы Вялікага шлему, у веку 24 гадоў, 9 месяцаў і 1 дня.

Спартовец у 2019 годзе.

Прафэсійную кар’еру пачаў у 2018 годзе, але браў удзел у турнірах Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі. Тым ня менш, ужо на заканчэньні сэзону праз ўайлд-кард запрашаўся на турніры Туру АТП Чэленджэр. Італьянец здабыў сваю першую перамогу ў турнірах АТП у Бэргама ў лютым 2019 году. Дзякуючы гэтаму, спартовец узьняўся ў сусьветным рэйтынгу адразу больш чым на 200 пазыцыяў, стаўшы 324-м нумарам[5][6]. Цягам другой паловы сэзону Сынэр гуляў у АТП Туры часьцей, чым у Чэленджэр Туры[7]. Ягоная першая перамога на турніры АТП Мастэрз адбылася на адкрытым чэмпіянаце Італіі ў сустрэчы супраць Стыва Джонсана. Тэнісіст увайшоў у топ-200 з наступнай перамогай на дкрытым чэмпіянаце Харватыі ў ліпені[8]. У наступным месяцы ён выйграў другі АТП Чэленджэр у Лексынгтане. На Ўімбэлдане спартовец ня здолеў прайсьці кваліфікацыю, але пазьней на адкрытым чэмпіянаце ЗША трапіў у асноўную сетку, то бок упершыню на турнірах Вялікага шлему. Сынэр добра завяршыў сэзон, бо на турніры адкрытага чэмпіянату Эўропы стаў наймаладзейшым гульцом за апошнія пяць гадоў, які дакрочыў да паўфіналу[9]. Цягам турніру італьянец выбіў першага нумара пасеву і 13-га нумара сьвету Гаэля Манфіса. У канцы году ён здабыў свой трэці тытул Чэленджэру ды завяршыў год на 78-м радку рэйтынга.

У 2020 годзе, пасьля ўзнаўленьня сэзону пасьля пандэміі каранавірусу, Сынэр дакрочыў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Францыі, дзе саступіў Рафаэлю Надалю[10][11]. Цягам турніру італьянец выбіў з турніру Давіда Гафэна і Аляксандра Зьверава. Год скончыў на 37-м радку рэйтынгу[8]. У 2021 годзе тэнісіст стаў пераможцам турніру АТП Грэйт Оўшэн Роўд Оўпэн, перамогшы ў паўфінале Карэна Хачанава[12]. Наступны вялікі вынік Сынэра быў здабыты на адкрытым чэмпіянаце Маямі, дзе ён выйшаў у свой першы фінал турніраў АТП Мастэрз 1000. У турніры ён зноў перамог Хачанава, але ў фінале саступіў паляку Губэрту Гуркачу[13]. У дэбюце ў асноўнай сетцы на Ўімбэлдане тэнісіст зьведаў паразу ўжо у першым раўндзе, дзе яго перамог вугорац Мартан Фучавіч. У пары з Райлі Опэлкам ён здабыў свой першы тытул у парным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце Атланты 2021 году. Да сканчэньня сэзону Сынэр перамог на адкрытых чэмпіянатах Вашынгтону, Сафіі і Эўропы. Сэзон скончыў на 10-м радку рэйтынгу АТП.

У сэзоне 2022 году вынікі спартоўца пагоршалі. Не зважаючы на тое, што ён дакрочыў да чвэрцьфіналаў некалькіх турніраў Вялікага шлему, Сынэр цягам сэзону здабыў перамогу толькі на адкрытым чэмпіянаце Харватыі[14]. Гэтая перамога ў турніры сталася для яго першай на грунтавых кортах. Італьянец на заканчэньні сэзону апусьціўся на 15-ы радок рэйтынгу. У 2023 годзе спартовец здабыў сёмую перамогу ў турнірах, стаўшы пераможцам адкрытага чэмпіянату Паўднёвай Францыі, які ладзіўся ў Манпэлье. Адметна, што гулец не аддаў супернікам аніводнага сэту цягам спаборніцтва. Далей тэнісіст спыняўся ў фіналах і паўфіналах шэрагу турніраў. На Ўімбэлданскім турніры італьянец упершыню ў кар’еры дакрочыў да паўфіналу турніру Вялікага шлему, дзе саступіў Новаку Джокавічу[15]. У жніўні спартовец здабыў перамогу на турніры Мастэрз 1000 у Канадзе. На адкрытым чэмпіянаце Кітаю спартовец выбіў другую ракетку сьвету Карляса Алькараса, а ў фінале ўпершыню за сем матчаў паміж імі перамог Данііла Мядзьведзева[16]. Па такой удалай сэрыі Сынэр узьняўся на чацьверты радок рэйтынгу, стаўшы другім італьянцам у гісторыі пасьля Адрыяна Паната, які трапіў у найлепшую пяцёрку тэнісістаў сьвету[17]. Італьянец перамог Мядзьведзева яшчэ ў фінале турніру АТП у Вене. У сваім дэбютным выніковым турніры АТП Сынэр дакрочыў адразу да фіналу, дзе саступіў Джокавічу. У дадатак італьянец стаў пераможцам Кубка Дэвіса.

Італьянец у 2021 годзе.

Сэзон 2024 году Сынэр пачаў зь перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. У паўфінале ён сэнсацыйна перамог першую ракетку сьвету Новака Джокавіча, а ў галоўным матчы першынства быў мацнейшы за Мядзьведзева. Такім чынам, спартовец стаў першым італьянцам у гісторыі, каму скарыўся аўстралійскі чэмпіянат. Пасьля гэтага тэнісіст атрымаў перамогу на чэмпіянаце ў Маямі. Не зважаючы на тое, што частку вясны італьянец прапусьціў праз траўмы, 4 чэрвеня 2024 году ён упершыню ўзьняўся на вяршыню рэйтынгу[18][19][20]. Гулец здабыў перамогі яшчэ на некалькіх турнірах, але на Ўімбэлдане выбыў у чвэрцьфінале, а таксама прапусьціў летнія Алімпійскія гульні.

20 жніўня было абвешчана, што Сынэр атрымаў антыдопінгавую санкцыю і быў пазбаўлены грошай і пунктаў пасьля турніру ў Індыян-Ўэлзе ў сакавіку праз станоўчы тэст на кластэбол, забаронены анабалічны стэроід. Міжнародная агенцыя тэніснай сумленнасьці выявіла, што фізыятэрапэўт спартоўца Джакама Нальдзі выкарыстаў спрэй, які мае складнікам гэты стэроід, дзеля лячэньня парэзу на ўласным пальцы, а затым масажаваў ногі і ступні Сынэра без пальчатак[21][22]. У верасьні ўпершыню здабыў перамогу на адкрытым чэмпіянаце ЗША[23]. На адкрытым чэмпіянаце Кітаю 2024 году Сынэр дакрочыў да фіналу турніру, дзе саступіў Карлясу Алькарасу ў трох сэтах[24]. Па перамозе над Томашам Махачам у паўфінале шанхайскага турніру Сынэр быў зацьверджаны як першы нумар сьвету паводле вынікаў году, стаўшы першым італьянцам у гісторыі, які дасягнуў такога посьпеху[25][26]. У фінале спартовец быў мацнейшы за Новака Джокавіча ў двух сэтах, заваяваўшы свой трэці тытул Мастэрз 1000 за год, стаўшы наймаладзейшым чэмпіёнам турніру і здабыўшы свой сёмы тытул у 2024 годзе[27]. У лістападзе тэнісіст выйграў фінальны турнір АТП у Турыне, перамогшы Тэйлара Фрыца[28]. Сынэр завяршыў сэзон 2024 году перамогай над нідэрляндцам Талянам Грыкспоорам у фінале Кубка Дэвіса, прынёсшы Італіі другі тытул запар[29].

На турніры Мастэрз у Монтэ-Карлё.

На пачатку сэзону 2025 году спартовец абараніў тытул на Аўстраліян-Оўпэн, а ў фінале, які адбыўся 26 студзеня, перамог Аляксандра Зьверава ў двух сэтах[30]. За станоўчы тэст на кластэбол у 2024 годзе Сусьветная антыдопінгавая агенцыя ў лютым 2025 году абвесьціла, што дасягнула з Сынэрам дамовы аб урэгуляваньні справы[31][32]. Арганізацыя пагадзілася з тлумачэньнем прычыны станоўчага тэсту, але адзначыла, што спартовец нясе адказнасьць за нядбайнасьць свайго атачэньня[33][34]. Сынэр атрымаў трохмесячную дыскваліфікацыю і ня мог браць удзел у турнірах з 9 лютага па 4 траўня 2025 году[35][36]. Некаторыя гульцы раскрытыкавалі гэтую пастанаву, у тым ліку Новак Джокавіч, які на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што большасьць гульцоў адчувае, што існуе пэўны фаварытызм, калі гульцы высокага рэйтынгу маюць лепшы дасяг да юрыдычнай дапамогі[37]. Яшчэ адным пунктам незадаволенасьці грамадзкасьці было тое, што тэрмін дыскваліфікацыі Сынэра надзвычай выгадна трапляў у час між турнірамі Вялікага шлему. На Ралян Гарос ён дайшоў да фіналу, не аддаўшы аніводнага сэту супернікам, у тым ліку перамогшы Новака Джокавіча ў паўфінале[38]. Гэта быў трэці фінал Сынэра на грунце, пры гэтым усе яны былі супраць Алькараса. У вырашальнай сустрэчы Сынэр узяў першыя два сэты, але прайграў наступныя два, якія амаль цалкам паўтарылі першыя. У пятым, вырашальным сэце, супернікі дакрочылі да трэцяга тай-брэйку ў матчы, і, не зважаючы на тры чэмпіёнскія мячы, Сынэр саступіў Алькарасу 2:10 у супэр-тай-брэйку. Матч трываў 5 гадзінаў 29 хвілінаў, стаўшы самым працяглым фіналам адкрытага чэмпіянату Францыі ў гісторыі[39][40]. Празь пяць тыдняў Сынэр перамог на Ўімбэлдане, узяўшы рэванш у Алькараса ў фінале ў чатырох сэтах. Праз празьмерна шчыльны каляндар італьянец прапусьціў турніры ў Вашынгтоне і Таронта[41], а на турніры ў Цынцынаці ён зноў сустрэўся з Алькарасам у фінале, але зьняўся яшчэ да заканчэньня першага сэту празь вірус[42]. У наступныя два тыдні ён зноў трапіў у фінал адкрытага чэмпіянату ЗША, то бок свой пяты запар фінал турніру Вялікага шлему, але зазнаў паразу ад Алькараса ў чатырох сэтах[43]. Спартовец разжыўся перамогамі на турнірах у Пэкіне, Вене і Парыжы. Сынэр пасьпяхова абараніў тытул на выніковым турніры АТП 2025 году, выйграўшы ўсе матчы групавога этапу, перамогшы Алекса дэ Мінора ў паўфінале і Алькараса ў фінале, другі год запар не аддаўшы аніводнага сэту. Ён стаў адзіным гульцом у гісторыі, які здабыў перамогу ў гэтым турніры ня маючы стратаў у сэтах у два гады запар.

2026 году пачаўся няўдала для італьянца, бо ён выбыў у паўфінале ў матчы супраць Джокавіча. На турніры ў Катары Сынэр нечакана быў выбіты ў чвэрцьфінале чэхам Якубам Мэншыкам. Такім чынам, спартовец упершыню з 2024 году не дабраўся да фіналу ў двух турнірах запар. Аднак, Сынэр выйграў свой першы тытул у Індыян-Ўэлз, перамогшы Данііла Мядзьведзева ў фінале[44]. Дзякуючы гэтай перамозе ён стаў толькі трэцім гульцом у гісторыі пасьля Фэдэрэра і Джокавіча, які ўзяў усе буйныя тытулы на гардзе, але наймаладзейшым зь іх, бо зрабіў гэта ў веку 24 гадоў[45]. На адкрытым чэмпіянаце Маямі 2026 году Сынэр перамог Іржы Лэгэчку ў фінале, аформіўшы гэтак званы «сонечны дубль», то бок стаўшы пераможцам у Індыян-Ўэлзе і Маямі ў адным каляндарным годзе. У Монтэ-Карлё ён працягнуў сваё дамінаваньне, узяўшы 37 запар сэтаў на турніры Мастэрз 1000[46][47]. Па турніры, 13 красавіка 2026 году, Сынэр вярнуў сабе першы радок сусьветнага рэйтынгу, абышоўшы Алькараса[48]. На Мадрыд-Оўпэн 2026 году тэнісіст перамог у фінале Зьверава. Дзякуючы гэтай перамозе ён стаў першым гульцом у гісторыі, які атрымаў перамогі на першых чатырох турнірах АТП Мастэрз 1000 у межах аднаго сэзону, а таксама першым, хто выйграў пяць Мастэрз 1000 запар з моманту заснаваньня сэрыі ў 1990 годзе. На адкрытым чэмпіянаце Італіі 2026 году Сынэр перамог Каспэра Руўда ў фінале. Гэтым ён далучыўся да Джокавіча як другі гулец у гісторыі, які здабыў усе дзевяць турніраў сэрыі Мастэрз 1000, і стаў наймаладзейшым, хто здолеў зрабіць гэта.

  1. 1 2 3 Association of Tennis Professionals website
  2. https://www.atptour.com/en/players/jannik-sinner/s0ag/overview
  3. https://www.atptour.com/es/players/jannik-sinner/s0ag/rankings-breakdown?matchType=sgl&rankType=roll
  4. «Jannik Sinner defeats Grigor Dimitrov in Miami final». ATP Tour.
  5. «Sinner Sweeps Into Bergamo Challenger Final». Tennis TourTalk.
  6. Meiseles, Josh (26.02.2019). «Sinner’s Stunner: 17-Year-Old Reflects On Maiden Title». ATP Tour.
  7. «Jannik Sinner Player Activity». ATP Tour.
  8. 1 2 «Jannik Sinner Rankings History». ATP Tour.
  9. «Sinner In The Semis: #NextGenATP Italian Makes Breakthrough In Antwerp». ATP Tour.
  10. «Sinner Eliminates Zverev To Reach Maiden Major Quarter-final». ATP Tour.
  11. «Forget Tomorrow, Sinner is A Clear & Present Danger». ATP Tour.
  12. «Sinner Saves M.P., Gains Khachanov Revenge At Great Ocean Road Open». ATP Tour.
  13. Carayol, Tumaini (4.04.2021). «Hubert Hurkacz sees off Jannik Sinner to win Masters final in Miami». The Guardian.
  14. «Jannik Sinner Rallies Past Alcaraz to Umag Crown». ATP Tour.
  15. «Novak Djokovic Beats Jannik Sinner At Wimbledon». ATP Tour.
  16. «Sinner Races Away From Alcaraz After Marathon Start In Beijing SFs». ATP Tour.
  17. «Sinner Ends Medvedev Stranglehold, Clinches Beijing Crown». ATP Tour.
  18. Zagoria, Adam. «World No. 1 Novak Djokovic Withdraws From French Open, Jannik Sinner Becomes New No. 1». Forbes.
  19. «Novak Djokovic injury: Defending champion withdraws from French Open». BBC Sport.
  20. «Jannik Sinner assured of rise to World No. 1». ATP Tour.
  21. «Jannik Sinner cleared of wrongdoing after failed drug tests, ITIA says». Reuters.
  22. «Tennis No 1 Jannik Sinner tested for banned substance after 'contamination by physio'». Independent.
  23. «Jannik Sinner overcomes injury, Jack Draper to reach US Open final». ESPN.
  24. Alcaraz beats Sinner in dramatic China Open final. BBC Sport (02.10.2024). Архіўная копія ад 02.10.2024 г.
  25. Jannik Sinner passes Novak Djokovic for fourth-longest first stint at No. 1 in ATP rankings history
  26. Sinner clinches year-end No. 1 in PIF ATP Rankings. ATP Tour (12.10.2024).
  27. Sinner wins Shanghai Masters to extend Djokovic's wait for 100th title. Reuters (13.10.2024).
  28. ATP Finals: World number one Jannik Sinner beats Taylor Fritz in Turin. BBC Sport (17.11.2024). Архіўная копія ад 17.11.2024 г.
  29. Hansen, James. Italy retains Davis Cup after Jannik Sinner and Matteo Berrettini down the Netherlands // The New York Times, 24.11.2024 г. Архіўная копія ад 24.11.2024 г.
  30. Sinner rolls to 2nd straight Australian Open title. ESPN.com (26.01.2025).
  31. WADA to appeal Jannik Sinner doping verdict, seeks suspension. ESPN (28.09.2024). Архіўная копія ад 28.09.2024 г.
  32. Sinner 'surprised' as Wada launches doping appeal. BBC Sport (28.09.2024). Архіўная копія ад 28.09.2024 г.
  33. WADA agrees to a case resolution agreement in the case of Jannik Sinner. World Anti Doping Agency (15.02.2025).
  34. Jannik Sinner: Tennis world number one's case 'million miles away from doping', says Wada general counsel. BBC Sport (18.02.2025).
  35. Scott, Laura. World number one Sinner banned for three months // BBC News, 15.02.2024 г.
  36. Jannik Sinner accepts three-month doping ban after striking deal with WADA // ABC News, 15.02.2025 г.
  37. Jannik Sinner doping case: Novak Djokovic says majority of players don't feel process is fair // Sky Sports, 17.02.2024 г.
  38. 2025 Roland Garros SF: Novak Djokovic vs Jannik Sinner Detailed Stats. www.tennisabstract.com.
  39. Carlos Alcaraz and Jannik Sinner played the match of the decade, and maybe the century, at Roland Garros. Tennis.com.
  40. 2025 Roland Garros F: Jannik Sinner vs Carlos Alcaraz Detailed Stats. www.tennisabstract.com.
  41. Jannik Sinner, Novak Djokovic withdraw from Toronto — ATP Tour — Tennis. ATP Tour.
  42. Carayol, Tumaini. Sinner illness gives Alcaraz Cincinnati Open title and Swiatek takes women's crown // The Guardian, 18.08.2025 г.
  43. Carlos Alcaraz dethrones Jannik Sinner to underline undeniable truth in US Open final. The Independent (08.09.2025).
  44. Sinner joins Federer & Djokovic in hard-court history books. ATPTour.
  45. Sinner completes hard-court set, wins Indian Wells. ATPTour.
  46. Sinner wins Miami, becomes first man since Federer to complete Sunshine Double. ATP Tour.
  47. Sinner's record sets streak is over: Machac wins set in Monte-Carlo. ATPTour (09.04.2026).
  48. Jannik Sinner to return to World No. 1 Monday. ATPTour (12.04.2026).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]