Перайсьці да зьместу

Новы Сад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Сад
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Сэрбія
Край Ваяводзіна
Першыя згадкі 1748
Дата заснаваньня 1694
Геаграфія
Плошча 129,4 км²
Вышыня НУМ 80 м
Часавы пас UTC+1 і цэнтральнаэўрапейскі час[d]
Каардынаты 45°15′ пн. ш. 19°51′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 381 388 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +381 (0) 21
Паштовы індэкс 21000
Нумарны знак NS
Узнагароды
Сайт www.gradnovisad.org.yu
Новы Сад на мапе Сэрбіі
Новы Сад
Новы Сад
Новы Сад

Но́вы Сад (па-сэрбску: Нови Сад) — горад, разьмешчаны на поўначы Сэрбіі на беразе Дунаю, адміністрацыйны цэнтар аўтаномнага краю Ваяводзіна. Насельніцтва на 2010 год складала 381 388 жыхароў. Горад мае шматнацыянальны склад (глядзіце насельніцтва краю Ваяводзіна). Важны транспартны вузел, другі (пасьля Бялграду) па грузазвароце рачны порт у краіне.

Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтар Ваяводзіны. Машынабудаваньне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, мэдныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абутковая, тэкстыльная прамысловасьць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, унівэрсытэт (1960).

Падчас апэрацыі НАТО супраць Сэрбіі ўвесну 1999 году горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаваньням.

З 1920 году па 1929 год у горадзе на эміграцыі жыў і працаваў расейскі паэт-манархіст Сяргей Бяхцееў.

На 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Новы Садсховішча мультымэдыйных матэрыялаў