Перайсьці да зьместу

Хасэ Алебас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хасэ Алебас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1984(1984-06-27)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 184 см
Вага 74 кг
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2007
2007—2010
2010—2014
2014—2015
2015—2020
2020—2021
2021—2022
Вікторыя Каль
Мюнхэн-1860 2
Мюнхэн-1860
Алімпіякос Пірэй
Рома
Ўотфард
Алімпіякос Пірэй
Баварыя Альцэнаў
33 (15)
43 (12)
74 (7)
94 (9)
24 (1)
114 (6)
22 (0)
11 (2)
Зборныя
2011—2016 Грэцыя 38 (1)

Ёсіф «Хасэ» Алебас (па-гішпанску: José Holebas, па-грэцку: Ιωσήφ Χολέβας; нарадзіўся 27 чэрвеня 1984 году, Ашафэнбург, Нямеччына) — колішні грэцкі футбаліст уругвайскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Хасэ зьяўляецца ўраджэнцам нямецкага гораду Ашафэнбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клюбаў Нямеччыны. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхэну-1860», выступаў у асноўным і рэзэрвовым складах каманды ня толькі на пазыцыі левага абаронцы, але й нават на пазыцыі нападніка.

Эвальд Лінэн, настаўнік Алебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэцкі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасьля разрыву кантракту з «Мюнхэнам-1860». За Алебаса грэкі заплацілі паўмільёну эўра плюс 200 тысячаў эўра авансу. Гулец падпісаў кантракт з клюбам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод ня менш за 200 тысяч эўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць альбанскага клюбу «Бэса» ў Лізе Эўропы, які скончыўся перамогай грэкаў зь лікам 5:0.

30 жніўня 2014 году Алебас афіцыйна стаў гульцом «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн эўра і магчымую суму ў 500 тысячаў эўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Алебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнэр Фэрнанду Сантуш выклікаў гульца на матчы супраць зборных Расеі й Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 году ў матчы супраць зборнай Расеі, які скончыўся зь лікам 1:1.

«Алімпіякос»:

Бацька Алебаса зьяўляецца этнічынм грэкам, маці — уругвайка.

  1. ^ а б в José Holebas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOSE HOLEBAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в José Holebas // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]