Перайсьці да зьместу

Уладзімер Ягораў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ягораў.
Уладзімер Ягораў
па-беларуску: Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў
Дэпутат ПП НС РБ II скліканьня
21 красавіка 2001 — 16 лістапада 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Дэпутат ПП НС РБ I скліканьня
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі
28 ліпеня 1994 — 20 сьнежня 1995
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір
Папярэднік: Генадзь Лавіцкі
Наступнік: Уладзімер Мацкевіч
Міністар унутраных справаў Беларусі
16 ліпеня 1990 — 25 студзеня 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Уладзімер Данько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лістапада 1939
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Рэчыца, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласьці
Памёр: 4 кастрычніка 2016 (76 гадоў)
Сьцяг Беларусі Менск
Партыя:
Сужэнец: Ядвіга Грыгаровіч
Адукацыя: Магілёўскі пэдагагічны інстытут
Узнагароды:
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану»
Мэдаль «У памяць 10-годзьдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістану»

Уладзі́мер Дзям’я́навіч Яго́раў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца, Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці БССР — 4 кастрычніка 2016, Менск, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (1990—1994), старшыня КДБ Беларусі (1994—1995).

Пасьля сканчэньня Рэспубліканскай культасьветвучэльні імя Крупскай у 1958 року працаваў дырэктарам Чэрыкаўскага раённага дому культуры, пасьля служыў у войску.

На камсамольскай працы быў інструктарам Магілёўскага аблкаму камсамолу, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага гаркаму ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзелу прапаганды і культурна-масавае працы Магілёўскага абкаму, загадчык аддзелу студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня камітэту моладзевых арганізацыяў БССР. У 1974—1977 — сакратар ЦК ЛКСМБ.

У 1967 року завочна скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «гісторыя». З 1977 — у органах дзяржбясьпекі, у 1977—1979 — слухач Найвышэйшай школы КДБ СССР імя Дзяржынскага. Быў намесьнікам начальніка аддзелу КДБ пры Савеце міністраў БССР.

З 1981 — у міліцыі. Ачольваў УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, быў першым намесьнікам Міністэрства ўнутраных справаў БССР, міністрам унутраных справаў Латвійскай ССР, кіраўніком Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС Аўганістану, начальнікам ГУУС на транспарце МУС СССР.

У 1990—1994 — міністар унутраных справаў БССР. 25 студзеня 1994 зьняты з пасады Вярхоўным Саветам за дапушчэньне арышту ў Беларусі Міколаса Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса(lt), абвешчаных у Летуве ў вышук у сувязі з падзеямі ў студзені 1991 року. 28 ліпеня 1994 — 20 сьнежня 1995 — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, пасьля перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (1996—2000), дзе ўзначальваў Камісію па нацыянальнай бясьпецы. 12 красавіка 2000 абраны ў Палату прадстаўнікоў II скліканьня.

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Знакам Пашаны, 15 мэдалямі.

З жонкай Ядвігай меў двох сыноў.

  • Егоров В. Д. Звёзды и тернии Владимира Егорова. — Мн.: Бонем, 2003. — 183 с.
  • Егоров Владимир Демьянович // Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др.. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 49.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: Кавалер, 2008. — ISBN 978-985-6053-36-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]