Лаўрэнці Цанава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаўрэнці Фаміч Цанава (Джанджгава)
Народны камісар унутраных справаў БССР
17 сьнежня 1938 — 26 лютага 1941
Папярэднік: Аляксей Наседкін
Народны камісар (пасьля вайны — міністар) Дзяржаўнай бясьпекі БССР
26 лютага 1941 — 31 ліпеня 1941, 7 траўня 1943 — 29 кастрычніка 1951 — 29 кастрычніка 1951
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: жнівень 1900
в. Нахунова, Кутаіская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 12 кастрычніка 1955 (55 гадоў)
Бутырская вязьніца, Масква, СССР
Партыя: РКП(б)
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Крыж Грунвальду 3 клясы
Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС»

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга Грузінскай ССР,
Ордэн Рэспублікі (Тува),
2 савецкія мэдалі,
3 польскія мэдалі

Лаўрэнці Фаміч Цанава (прозьвішча да 1938 году — Джанджгава (Джанджава); жнівень 1900, в. Нахунова, Кутаіская губэрня — 12 кастрычніка 1955, Бутырская вязьніца). Супрацоўнік савецкіх карных органаў, генэрал-лейтэнант. Наркам унутраных справаў НКУС БССР.

Прозьвішча Джанджгава ў 1938 годзе зьмяніў на Цанава па просьбе Берыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў грузінскай сялянскай сям’і. Навучаўся ў Тыфлісе ў гімназіі. У 1919 годзе навуку кінуў, пасьля скончыў вечаровыя агульнаадукацыйныя курсы.

На партыйнай рабоце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У РКП(б) са жніўня 1920 году. У лютым 1921 году заснаваў у родным сяле паўстанцкія атрады. У 1922 годзе выключаны з РКП(б) па абвінавачаньні ў выкраданьні нявесты. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—3 скліканьняў.

У органах АГКП: нач. палітбюро Сянацкага павету сакавік 1921 — люты 1922; нач. палітбюро Надзвычайнага Камітэту (ЧК) Ціянецкага павету люты 1922 — травень 1922; нач. палітбюро Надзвычайнага Камітэту (ЧК) Целаўскага павету травень 1922 — сакавік 1923; нач. палітбюро Надзвычайнага Камітэту (ЧК) Барчалінскага павету сакавік 1923 — сьнежань 1923; нам. нач. УГРО Тыфліскага гарвыканкаму студзень 1924 — красавік 1925; нач. палітбюро Надзвычайнага Камітэту (ЧК) Паційскага павету красавік 1925 — сакавік 1926; пам. пракурора Грузінскай ССР па Ўсходняй Грузіі сакавік 1926 — сьнежань 1928; супрацоўнік Асобнага атраду 1 Грузынскай дывізіі люты 1929 — травень 1929; нач. палітбюро Надзвычайнага Камітэту (ЧК) Шарапанскага павету травень 1929 — чэрвень 1929; нач. Чыатурскага райадз. ГПУ чэрвень 1929 — сьнежань 1930; супрацоўнік ГПУ ГрузССР сьнежань 1930 — 1932; нач. 1-га аддз. ГПУ ГрузССР 1932 — люты 1933.

Намесьнік упаўнаважанага Наркамату саўгасаў ЗСФСР у Грузіі люты 1933 — сакавік 1933; нам. старшыні праўленьня Цеваўшыры (Спажыўсаюз Грузіі) сакавік 1933—1933; нам. дырэктара Лімантрэста 1933 — люты 1934; нам. нач. Субтрапічнага упр. Наркамату земляробства ЗСФСР 1934 — студзень 1935; нам.кір. Самтрэстам, нач. вінаграднага кір. студзень 1935 — сакавік 1935; 1 сакратар Паційскага гаркаму КП(б) Грузіі сакавік 1935 — сакавік 1937; 1 сакратар Цхакаеўскага райканкаму КП(б) Грузіі сакавік 1937 — ліпень 1937; 1 нам. наркама земляробства ГрузССР 20 ліпеня 1937 — кастрычнік 1937; нач. Калхідбуду кастрычнік 1937 — сьнежань 1938.

У органах НКУС-МДБ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Наркам ўнутраных справаў БССР (17 сьнежня 1938 — 26 лютага 1941). 21 сьнежня 1938 году падпісаў свой першы загад «Аб забароне гаррайаддзелам і райаддзяленьням УНКУС БССР па Менскай вобласьці самастойна спыняць сьледчыя справы, вызваляць арыштаваных і перадаваць справы ў пракуратуры і суды», якім перадаў такія паўнамоцтвы начальніку абласной управы і абавязаў выносіць абвінаваўчае заключэньне толькі па зацьвярджэньні «з подпісам маім або маіх памочнікаў»[1].
  • Наркам ДБ БССР 26 лютага 1941 — 31 ліпеня 1941
  • Нач. Асобнага Атраду (АА) НКУС Заходняга фронту 19 ліпеня 1941 — 21 кастрычніка 1941

У гэты час цяжка паранены і кантужаны на Заходнім фронце.

  • Нам. нач. кір. АА НКУС СССР 21 кастрычніка 1941 — 19 красавіка 1943
  • Нач. АА НКУС Заходняга фронту 10 студзеня 1942 — 6 сакавіка 1943
  • Нач. АА НКУС Цэнтральнага фронту 6 сакавіка 1943 — 7 траўня 1943
  • Наркам-міністар Дзяржбясьпекі (ДБ) БССР 7 траўня 1943 — 29 кастрычніка 1951
  • нам. нач. Цэнтральнага штабу партызанскага руху 1943—1945
  • упаўнаважаны НКУС СССР па 2 Беларускаму фронту 11 студзеня 1945 — 4 ліпеня 1945
  • Намесьнік міністра ДБ СССР 29 кастрычніка 1951 — 14 лютага 1952
  • Нач. 2-га гал. упр. МДБ СССР 6 лістапада 1951 — 15 лютага 1952

Зьняты з пасады за «важкія памылкі». Пастановай сакратарыяту ЦК ВКП(б) (АРт. 631/148г) у чэрвені 1952 быў зацьверджаны на пасадзе нач. галоўнай інспэкцыі МВД СССР, але ЦК Палітбюро яго не зацьвердзіў.

Арыштаваны 4 чэрвеня 1953 году па рашэньні Прэзыдыюма ЦК КПСС. Абвінавачаны ў саўдзеле ў забойстве Саламона Міхоэлса. Памёр пад час сьледзтва ў Бутырскай вязьніцы (па афіцыйнай вэрсіі скончыў жыцьцё самагубствам, «забіўшы сябе аб сьцяну камэры»).

Званьні НКУС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ст. маёр ДБ — 28 сьнежня 1938
  • камісар ДБ 3 ранга — 14 сакавіка 1940
  • генэрал-лейтэнат — 9 ліпеня 1945

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга Грузінскай ССР №105 — 1930
  • ордэн Леніна №5842 — 26.04.1940
  • Адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС» — 28.05.1941
  • ордэн Рэспублікі (Тува) № 95 04.1942
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 402 1942
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 26342 12.04.1942
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 4221 20.09.1943
  • ордэн Суворава 1 ступені № 214 15.08.1944
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 1366 03.11.1944
  • ордэн Кутузава 1 ступені № 567 21.04.1945
  • ордэн Кутузава 1 ступені № 568 29.05.1945
  • ордэн Леніна № 51105 30.04.1946
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 969 28.10.1948 (за забойства Саламона Міхоэлса)
  • ордэн Леніна № 82167 30.12.1948
  • ордэн Леніна № 124924 12.08.1950
  • ордэн Чырвонага Сьцягу № 207 01.06.1951
  • ордэн Грунвальду 3 клясы (Польшча)
  • 2 савецкія мэдалі
  • 3 польскія мэдалі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков». Менск: Белгосиздат. Ч. 1. 1949; Ч. 2. 1951.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Эмануіл Іофе. Невядомы Цанава // Зьвязда : газэта. — 14 жніўня 2010. — № 158 (26766). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]