Сьцяг Рэспублікі Абхазія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Рэспублікі Абхазія
Абхазія
Сьцяг Рэспублікі Абхазія
Прапорцыі 2:1[d]
Прыняты 23 ліпеня 1992

Сьцяг Рэспу́блікі Абха́зія — дзяржаўны сымбаль самаабвешчанай дзяржавы на ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора, дэ-юрэ ў складзе Грузіі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг ўяўляе сабой палотнішча з чатырма зялёнымі й трыма белымі палосамі, а таксама чырвоным прастакутнікам у левым верхнім куце. У ім разьмешчаная адкрытая рука, якая ўвасабляе абхаскую дзяржаўнасьць (сымбаль Абхазіі, вядомы з часоў Абхаскага царства). Сем зорак, зьмешчаных над ёй, сымбалізуюць сем абхаскіх рэгіёнаў (сем гістарычных абласьцей, сем сучасных раёнаў і сем гарадоў). Сем зьяўляецца для абхазаў сьвятым лікам. Сем зялёна-белых палос увасабляюць памяркоўнасьць, якая дазваляе хрысьціянству й ісламу суіснаваць у Абхазіі. Сьцяг быў створаны па матывах сьцягу Рэспублікі Горцаў Паўночнага Каўказу (1918), куды ўваходзіла Абхазія.