Сьцяг Банглядэш
Выгляд
| Сьцяг Банглядэшу | |
| Банглядэш | |
Сьцяг Банглядэш | |
| Прапорцыі | 3:5 |
|---|---|
| Прыняты | 17 студзеня 1972 (54 гады таму) |
| Тып | дзяржаўны |
| Дызайн | чырвоны дыск на зялёным полі |
| Аўтар | Quamrul Hassan[d] |
Сьцяг Банглядэш зьяўляецца афіцыйным сымбалем Народнай Рэспублікі Банглядэш. Дзейны сьцяг прыняты 17 студзеня 1972 году.
Сьцяг ўяўляе сабой чырвоны дыск на зялёным полі. Дыск разьмешчаны практычна ў цэнтры сьцяга, яго цэнтрам зьяўляецца кропка перасячэньня вэртыкальнай лініі, апушчанай з 9/20 доўгага боку сьцяга (лічачы ад тронка), і гарызантальнай лініі, праведзенай пасярэдзіне вузкага боку. Радыюс дыска — 1/5 даўжыні сьцяга. Прапорцыя сьцягу 3:5.
Зялёны колер сымбалізуе іслам, чырвоны круг — узыходзячае сонца як сымбал незалежнасьці.