Сьцяг Грэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прапорцыі сьцяга: 2:3

Сьцяг Грэцыі складаецца зь дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце разьмешчаны белы крыж.

Бясспрэчна, крыж сымбалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысьціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сымбалізм сініх і белых колераў сьцяга ніколі ня быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэньнем. Вызначана адно — рэвалюцыянэры 1821 году, выбіраючы колеры для грэцкага сьцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як зьвязаных зь ісламскай сымболікай Асманскай Імпэрыі.

Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (5 сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя зь белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сымбалізуюць 9 складоў фразы «па-грэцку: Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або сьмерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя адданьні. Гэтак жа ёсьць вэрсія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.

Стары сьцяг (1828—1978)

Першапачатковай формай сьцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сьцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сьцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігодзьдзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флётам Грэцыі.