Сьцяг Аўганістану

Сьцяг Аўганістану складаецца з трох вэртыкальных палосак: чорнай, чырвонай і зялёнай, з гербам пасярэдзіне.
Пасля падзньня Кабулу і прыхода да ўлады Талібана, 15 жніўня 2021, de-facto скасаваны і заменяны на белы сьцяг тэрарыстычнага руху.

Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Частыя палітычныя зьмены прывялі да таго, што Аўганістан атрымаўшы незалежнасьць у 1919 годзе некалькі разоў зьмяняў дзяржаўны сьцяг.
Сьцяг з 1992 году быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасьля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сьцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамэт Яго прарок». Гэты сьцяг ня быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Пасьля зьвяржэньня талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сьцяг.
Сымбалізм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чорны колер сымбалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасьць, чырвоны — колер караля і сымбаль змаганьня за свабоду, а зялёны сымбалізуе удачу.
Цэнтральным элемэнтам герба зьяўляецца мячэт. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.
Гістарычныя сьцягі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гады | Сьцяг | Прапорцыі | Урад |
| 1880—1901 | невядома | Эмірат Аўганістан | |
| 1901—1919 | 3:5 | Эмірат Аўганістан | |
| 1919—1928 | 2:3 | Эмірат/Каралеўства Аўганістан | |
| 1928 | невядома | Каралеўства Аўганістан | |
| 1928—1929 | 2:3 | Каралеўства Аўганістан | |
| 1929 | невядома | Каралеўства Аўганістан | |
| 1929—1930 | 2:3 | Каралеўства Аўганістан | |
| 1930—1973 | 2:3 | Каралеўства Аўганістан | |
| 1973—1974 | 2:3 | Рэспубліка Аўганістан | |
| 1974—1978 | 2:3 | Рэспубліка Аўганістан | |
| 1978 | 2:3 | Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан | |
| 1978—1980 | 1:2 | Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан | |
| 1980—1987 | 1:2 | Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан | |
| 1987—1992 | 1:2 | Рэспубліка Аўганістан | |
| 1992—1996 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Аўганістан | |
| 1996—1997 | невядома | Ісламскі эмірат Аўганістану | |
| 1997—2001 | 2:3 | Ісламскі эмірат Аўганістану | |
| 2001 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Аўганістан | |
| 2001—2002 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Аўганістан | |
| з 2002 | 1:2 | Ісламская Рэспубліка Аўганістан |