Сьцяг аўтаномнай рэспублікі Абхазія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг аўтаномнай рэспублікі Абхазія
АР Абхазія (у складзе Грузіі)
Сьцяг аўтаномнай рэспублікі Абхазія
Прапорцыі 3:4
Прыняты праект
Тып сьцяг аўтаноміі

Сьцяг аўтано́мнай рэспу́блікі Абха́зія — праект дзяржаўнага сымбаля абхаскай аўтаноміі ў складзе Грузіі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўная геральдычная камісія Грузіі перадала на разгляд ураду Абхазіі ў выгнаньні праект сьцяга аўтаноміі.

Праект сьцягу[1]:

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні й даўжыні 3:4, на палавіне мачты намаляваны сьцяг Грузіі, палавіна ад вольнага краю зялёнага колеру з трыма белымі (срэбранымі) гарызантальнымі палосамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гонгадзе М. Сучасні Грузинські територіальні та муніципальні символи // Знак. - 2015. — Число 66. — С. 11. (укр.)