Сьцяг Латвіі
Сьцяг Ла́твіі ўяўляе сабой палатно 1:2 і складаецца зь дзьвюх гарызантальных цёмна-чырвоных палосаў, якія пасярэдзіне разьдзяляюцца тонкай белай палоскаю. Кожная з чырвоных палосак пры гэтым удвая таўсьцейшая за белую палоску. Чырвоны колер сымбалізуе кроў, што была пралітая за свабоду Латвіі. Варты ўвагі своеасаблівы карычнева-чырвоны колер (код: "1807C"), вядомы ў сьвеце таксама як "Латыскі чырвоны" ("Latvian Red"). Белы колер сымбалізуе чысьціню і справядлівасьць.
Заканадаўства абавязвае вывешваць сьцяг на дамах падчас дзяржаўных сьвятаў[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі аб чырвона-бела-чырвоным сьцягу датуюцца XIII стагодзьдзем. Гэта адзін з найстарэйшых ужываных сёньня сьцягоў. Сучасная вэрсія сьцягу распрацаваная ў траўні 1917 году латыскім мастаком Ансысам Цырулысам. Ён карыстаўся сярэднявечнымі крыніцамі, дзе апавядалася аб хрысьціянізацыі Латвіі крыжакамі.
Фармальна сьцяг быў прыняты як дзяржаўны 15 чэрвеня 1921 году і ўжываўся да анэксіі Латвіі Савецкім Саюзам у 1940 годзе. З 1940 па 1990 год Латвія (Латвійская ССР) мела іншы сьцяг, створаны па ўзоры сьцягоў усіх савецкіх рэспублікаў, а чырвона-бел-чырвоны сьцяг быў ва ўжытку ў шматлікіх уцекачоў на Захадзе.
27 лютага 1990 году чырвона-бел-чырвонаму сьцягу быў вернуты статус дзяржаўнага.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ У Латвіі зьмякчылі пакараньне за невывешваньне сьцяга // Зьвязда : газэта. — 5 лютага 2010. — № 21 (26629). — С. 1. — ISSN 1990-763x.