Сьцяг Ірану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Ірану

Сьцяг Ірану быў зацьверджаны 29 чэрвеня 1980 году.

Сьцяг складаецца з трох рознакаляровых гарызантальных палос: зялёнай, белай і чырвонай. Зялёны колер азначае іслам, які стаў часткай дзяржаўнай ідэалёгіі Ірану пасьля ісламскай рэвалюцыі. Белы — мір. Чырвоны азначае мужнасьць і кроў, якую пралілі веруючыя за іслам. Гэтыя колеры існавалі й да ісламскай рэвалюцыі. Такі ж сьцяг меў Іран і ў часы шаскага праўленьня, толькі была дададзеная выява ільва зь мечам у сярэдзіне белай палосцы. Леў — сымбаль старажытнай Пэрсіі.

Пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе ільва замянілі на надпіс слова Алаг. Гэты надпіс складаецца з чатырох паўмесяцаў і меча пасярэдзіне. На зялёнай і чырвонай паласе, што мяжуе зь белай паласой напісалі 22 разы слова — «Алаг акбар» (Алаг вялікі). Гэтым хацелі адзначыць час ісламскага перавароту — 22 дзень 11 месяца (22 бахмана) па іранскаму календару.

Іранцы называюць свой сьцяг называюць «парчам сэ ранк» (тры колеры).

Падобны да Ірану сьцяг мае Таджыкістан.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Іранусховішча мультымэдыйных матэрыялаў