Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Радок 41: Радок 41:
У 2003 годзе [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палатай прадстаўнікоў]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».
У 2003 годзе [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палатай прадстаўнікоў]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».


У 2020 годзе пад камандаваньнем [[Генэрал-маёр|генерал-маёра]] {{артыкул у іншым разьдзеле|Юры Назаранка|Юрыя Назаранкі|ru|Назаренко, Юрий Геннадьевич}} ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|мірных пратэстаў]] пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году]]. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.
У 2020 годзе пад камандаваньнем [[Генэрал-маёр|генерал-маёра]] [[Юры Назаранка|Юрыя Назаранкі]] ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|мірных пратэстаў]] пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году]]. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.


== Мэты і задачы ==
== Мэты і задачы ==

Вэрсія ад 21:32, 17 кастрычніка 2021

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Дэвіз «Ніхто, акрамя нас — Доўг! Гонар! Айчына!»
Колькасьць супрацоўнікаў 12 тысяч

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — частка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Мінуўшчына

3 чэрвеня 1993 году быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс зьмяненьняў і рэфармаваньня войскаў. У 1994 годзе ў склад унутраных войскаў былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 году Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацьверджаны арганізацыйная структура і дысьлякацыя ўнутраных войскаў.

22 кастрычніка 2001 году быў падпісаны Ўказ № 601 «Аб заснаваньні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».

У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваньнем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.

Мэты і задачы

Дзейнасьць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:

  • аказаньне садзейнічаньня органам унутраных справаў у ахове грамадзкага парадку, у тым ліку забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, рэжымаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў(be);
  • ахова папраўчых калёніяў, лячэбных папраўчых устаноў і ажыцьцяўленьне сумесна зь іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
  • канваяваньне і ахова асуджаных і асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
  • удзел у вышуку асобаў, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваяваньні;
  • ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў;
  • абясшкоджваньне і зьнішчэньне неразарваўшыхся авіяцыйных боепрыпасаў, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзеньне работ па праверцы паведамленьняў аб устаноўцы выбуховых прыладаў, іх выяўленьні, абясшкоджваньні і зьнішчэньні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.

Склад войска

Вальнае войска — 12 тысячаў чалавек. Структура:

  • Галоўная ўправа начальніка ўнутранымі войскамі (штаб, управы, аддзелы і службы)
  • 6 асобных спэцыяльных міліцэйскіх брыгадаў (далей — АСМБр):
  • 3-я асобная Чырвонасьцяжная брыгада спэцыяльнага прызначэньня(en):
    • ВЧ 3214 (Менск) — 3 батальёны спэцыяльнага прызначэньня; рота разьведкі спэцыяльнага прызначэньня; рота забесьпячэньня спэцыяльных апэрацыяў (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забесьпячэньня;
    • ВЧ 3032 (Менск) — спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня;
  • Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Астравец, Гарадзенская вобласьць.

Камандуючыя

Начальнікі штаба

Міжнародныя санкцыі

У выніку выбараў і пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе кіраўніцтва ўнутраных войскаў трапіла пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку й яго намесьніка Хазалбека Атабекава[1][2], 17 сьнежня — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[3], 21 чэрвеня 2021 году — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[4]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[5] й Швайцарыя[6]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка й Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс Канады[7][8] й сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[9][10]. 21 чэрвеня 2021 году пад санкцыі ЗША трапілі й самі ўнутраныя войскі[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  2. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  3. ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё Свабода (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
  4. ^ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  5. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25). Праверана 2021-09-19 г.
  6. ^ Searching for subjects of sanctions
  7. ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-09-29). Праверана 2021-09-19 г.
  8. ^ Backgrounder ­­­­– Sanctions related to Belarus (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2021-06-21). Праверана 2021-09-19 г.
  9. ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  10. ^ а б Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.