Перайсьці да зьместу

Хазалбек Атабекаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў
па-расейску: Хазалбек Бахтибекович Атабеков
Род дзейнасьці ахова парадку
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1967 (57 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Менскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульвайсковае вучылішча
Пасада Намесьнік начальніка УВ МУС РБ[1]
Час 22 траўня 2018 — па сёньняшні дзень
Папярэднік Юры Караеў
Дзеці трое: сын і дзьве дачкі
Узнагароды
За службу Радзіме мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. 18 сакавіка 1967[2]) — палкоўнік (з 2007 году), намесьнік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 году[3]. Этнічны таджык.

У 1990 годзе скончыў Менскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзьмітра Паўлічэнкі. Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёну ўнутраных войскаў.

У 2009[4]—2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасьцяжнае брыгады спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС (вайсковая частка 3214), затым — намесьнікам начальніка ўправы баявой і апэратыўнай падрыхтоўкі Галоўнай управы камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь[5].

22 мая 2018 году прызначаны намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[6].

13 жніўня 2020 году на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава мэдалём «За бездакорную службу I ступені»[7].

У 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу[8]. У Чорны сьпіс Эўразьвязу трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ў Менску з ужываньнем празьмернае сілы»[9][10]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[11].

2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя сьпісы ЭЗ й ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў)[12][13]. ЭЗ ўвёў санкцыі супраць намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[2][14]. Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[15][16], Канада[17], Швайцарыя[18][19]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[20].

Х. Атабекаў жанаты. Мае трох дзяцей: сын і дзьве дачкі.

  • ордэн «За службу Радзіме»[21],
  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)[22],
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)[23].
  1. ^ []
  2. ^ а б Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
  3. ^ Хазалбек Атабеков назначен заместителем командующего внутренними войсками МВД Беларуси
  4. ^ Спецназом будет командовать Хазалбек Атабеков
  5. ^ Президент назначил замкомандующего внутренними войсками
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2018 года № 193 «О Х. Б. Атабекове»
  7. ^ Лукашенко наградил более 300 силовиков медалью «За безупречную службу»
  8. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  9. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  10. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  11. ^ Денис Лавникевич (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.ruПраверана 2021-09-10 г.
  12. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  13. ^ Tom Best; Nicola Bonucci; Gesa Bukowski; Talya Hutchison. (2020-11-17) Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (анг.) Paul Hastings LLP. Lexology. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  14. ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
  15. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  16. ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). ReutersПраверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
  17. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  18. ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
  19. ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
  20. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  21. ^ Минское ВВПОУ: годы и судьбы!
  22. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 марта 2005 года № 141 «О награждении военнослужащих внутренних войск Министерства внутренних дел медалью „За безупречную службу“ I, II, III степени»
  23. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 году № 305 «Аб узнагароджаньні»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]