Саўтгэмптан (футбольны клюб)
Саўтгэмптан | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Southampton Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 21 лістапада 1885 | |||||
Горад | Саўтгэмптан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Сэйнт-Мары Стэдыюм Умяшчальнасьць: 32 505 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | Футбольная ліга, 4 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы southamptonfc.com |
«Саўтгэмптан» (па-ангельску: Southampton F.C.) — ангельскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Саўтгэмптан, графства Гэмпшыр. На «Сэйнт-Мары Стэдыюм» клюб пераехаў у 2001 годзе. Клюб мае мянушку «сьвятыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснаваньня клюбу ў 1885 годзе ў сувязі зь ягонай гісторыяй, каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі й з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клюб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасьці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берагу.
Клюб упершыню атрымаў значны трафэй у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышу Кубка Ангельшчыны, да гэтага клюб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным посьпехам у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца другое месца ў сэзоне 1983—1984 гадоў[2]. Да вылету з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2004—2005 гадоў клюб 27 сэзонаў запар гуляў у найвышэйшым дывізіёне краіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ў 1885 годзе чальцамі Моладзевай асацыяцыі царквы Сьвятой Дзевы Марыі (па-ангельску: St Mary's Church of England Young Men's Association). Цяперашнюю назву «Саўтгэмптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгэмптан Сьвятой Марыі» (па-ангельску: Southampton St.Mary's), клюб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе й станавіўся чэмпіёнам лігі шэсьць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадох.
«Сьвятыя» ўвайшлі ў Футбольную лігу ў 1920 годзе, як чалец-заснавальнік трэцяга дывізіёну. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгэмптан» стаў чэмпіёнам дывізіёну. Да гэтага часу «сьвятыя» пасьпелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Ангельшчыны ў 1900 і 1902 гадох, але трафэй абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «сьвятыя» гулялі ў ім да 1953 году, калі зноўку апусьціліся ў трэці дывізіён.
Пасьляваенны час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Легенда «Саўтгэмптану» й ангельскага футболу Альф Рэмсі быў сапраўднай зоркай пасьляваеннага пэрыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгэмптан» зноўку вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Мартын Чывэрз, Тэры Пэйн і Мік Чэнан, «сьвятыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў першы дывізіён у 1966 годзе.
Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноўку выбыла ў другі дывізіён. Кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгэмптан» дамогся найбуйнейшага посьпеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, зьяўляючыся клюбам другога дывізіёну, паўднёўцы заваявалі Кубак Ангельшчыны, абыграўшы на «Ўэмблі» на той момант ужо аднаго зь лідэраў найвышэйшага дывізіёну «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кубак Ангельшчыны: 1976
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)