Патрык Шык
Патрык Шык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1996[1][2][3][…] (28 гадоў) | |
Рост | 187 см[4] | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баер | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2020 2019—2020 2020— |
Спарта Прага → Багеміянс-1905 (арэнда) Сампдорыя Рома → РБ Ляйпцыг (арэнда) Баер |
4 (0) 27 (7) 32 (11) 46 (5) 22 (10) 92 (43) |
Зборныя | ||
2016— | Чэхія | 42 (20) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Па́трык Шык (па-чэску: Patrik Schick; нар. 24 студзеня 1996 году) — чэскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далучыўся да акадэміі праскай «Спарты» ў 11 гадоў[5]. Дэбютаваў у табары клюбу з роднага места 3 траўня 2014 году ў гасьцявым матчы супраць «Тэпліцаў», дзе пражаны трывалі паразу зь лікам 3:1. У наступным Шык рушыў у арэнду ў склад іншага праскага клюбу «Багеміянс-1905», дзе няблага засвоўся, зарабіўшы на ўласны рахунак 8 галоў у 27 матчах[6]. Дзякуючы такой трапнай гульне, Шык падпісаў кантракт з італьянскай «Сампдорыяй» у чэрвені 2016 году, што каштавала апэнінцам 4 мільёны эўра[7]. У сваім першым сэзоне ў Італіі футбаліст зьявіўся на пляцоўцы ў 32 матчах лігі і забіў 11 мячоў[6]. У траўні 2017 году нападнік адмовіўся складаць новы кантракт, разьлічваючы перайсьці ў іншы клюб[8]. У чэрвені 2017 году гульцом зацікавіўся «Ювэнтус», які быў гатовы выдаткаваць 30 мільёнаў эўра за гульца, але Шык праваліў быў мэдычныя дасьледваньні, і турынцы адмовіліся ад складаньня дамовы[9]. Тым ня менш, чэх дамовіўся з «Ромай», да табару якой далучыўся 29 жніўня 2017 году, аднак у новым клюбе гульня нападніка не атрымалася.
2 верасьня 2019 году «РБ Ляйпцыг» абвесьціў аб падпісаньні Шыка[10]. Ягоны першы гол у новым клюбе адбыўся 11 лістапада 2019 году ў матчы супраць «Падэрборну», які аднак ляйпцыскі клюб скончыў паразай зь лікам 3:2[11]. Аднак, гэта пачало сэрыю з трох галоў у чатырох матчах у лізе, уключаючы гол пры выхадзе з лавы запасных у нічыйным матчы супраць дортмундзкай «Барусіі», які скончыўся зь лікам 3:3[5][12]. Поруч з Тыма Вэрнэрам Шык запісаў на свой рахунак 10 галоў у матчах Бундэсьлігі, вярнуўшы сваю страчаную гульню[13]. 8 верасьня 2020 году чэх далучыўся да «Баеру» згодна зь пяцігадовай умовай у памеры 26,5 млн эўра плюс бонусы[14]. У левэркузэнскім клюбе гулец адразу стаў гульцом асноўнага складу.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шык упершыню быў выкліканы ў склад зборнай Чэхіі на трэніравальны зборы да чэмпіянату Эўропы 2016 году[6], аднак у заяўку на спаборніцтва не патрапіў. Свой першы матч у складзе нацыянальнай дружыны правёў супраць зборнай Мальты 27 траўня 2016 году, у якім і адзначыўся трапным стрэлам у браму суперніка[15]. На чэмпіянат Эўропы 2020 году быў вылучаны ў якасьці асноўнага нападніка клюбу. Ужо ў першым жа матчы турніру адзначыўся двума галамі, забясьпечыўшы Чэхію перамогай над зборнай Шатляндыі. Пры гэтым адзін з галоў быў забіты зь адлегласьці 45 мэтраў, што стала рэкордам з 1980 году[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2014
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Чэхіі: 2014
«Баер»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Patrik Schick // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Patrik Schick // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Patrik Schick // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.bayer04.de/de-de/player/werkself/bayer-04-leverkusen/patrik-schick
- ^ а б «Patrik Schick: Who is Bayer Leverkusen's free-scoring Czech forward?». Bundesliga.
- ^ а б в «Patrik Schick Has World at His Feet, but the Time Has Come to Deliver on Promise». Bleacher Report.
- ^ «Schick nakonec Spartu opouští, podepsal smlouvu v Sampdorii Janov». iDNES.cz.
- ^ «Fotbalový útočník Schick odmítl v Sampdorii nabídku nové smlouvy». iDNES.cz.
- ^ «Schickův přestup se nekoná. Sampdoria se s Juventusem nedohodla». iDNES.cz.
- ^ «Transfermeldung: Patrik Schick kommt Leihweise zu RB Leipzig». RB Leipzig.
- ^ «Timo Werner strikes again as RB Leipzig hold on for win against spirited Paderborn». Bundesliga.
- ^ «Dortmund's Jadon Sancho scores again in 3-3 thriller with leaders RB Leipzig». The Guardian.
- ^ «Patrik Schick strikes from 50 yards as he hits two goals against Scotland». The Athletic.
- ^ «Official: Roma sell Schick to Leverkusen». Football Italia.
- ^ «Malta succumbs to heavy 0-6 defeat against Czech Republic». Malta Independent.
- ^ «Scotland 0-2 Czech Republic: Patrik Schick double sees off Scots at Euro 2020». Sky Sports.