Перайсьці да зьместу

Багеміянс-1905 Прага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багеміянс-1905
Поўная назва Bohemians 1905
Заснаваны 1905
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Долічак
Умяшчальнасьць: 5000
Прэзыдэнт Антанін Паненка[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bohemians.cz (чэс.)

«Багеміянс-1905» (па-чэску: Bohemians 1905) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы» паводле назвы праскага раёну. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы. Самы знакаміты гулец «Багеміянсу» — Антанін Паненка, які займае пасаду старшыні клюбу. Талісманам клюбу ёсьць кенгуру. Гэтак сталася дзякуючы клюбнаму туру 1927 году ў Аўстралію, дзе каманда правяла шмат таварыскіх матчаў, а таксама атрымала ў падарунак двух кенгуру. Багемцы ахвяравалі іх Праскаму заапарку.

Гульцы «Багеміянсу-1905» пасьля гульні ў 2017 годзе.

Клюб быў закладзены ў 1905 годзе пад назовам «Вэршовіцы». Гуляў на найвышэйшым узроўні футболу ў чэхаславацкай Першай лігі паміж 1925 і 1935 гады. У сэзоне 1982—1983 гадоў клюб перамог у розыгрышы чэхаславацкага чэмпіянату і ў тым жа сэзоне прасунуўся да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіў брусэльскаму «Андэрлехту». У 2005 годзе «Багеміянс» трапіў у крызу, што стала следзтвам кволага кіраваньня. Клюбу было забаронена браць удзел у другой частцы розыгрышу Другой лігі сэзону 2004—2005 гадоў, а ўсё клюбныя вынікі былі скасаваныя[2]. Пражане рынуўся ў Трэцюю лігу празь фінансавую неплацежаздольнасьць, але пазьней быў выратаваны прыхільнікамі, якія сплацілі частку запазычанасьці клюбу.

«Багеміянс» заняў трэцяе месца ў Багемным дывізіёне Трэцяе лігі ў сэзоне 2005—2006 гадоў, ня здолеўшы дасягнуць месца, якое б надавала клюбу прасоўваньне. Аднак, пражане ўсё ж такі атрымаў квіток у Другую лігу, бо кіраўніцтва «Багеміянсу» купілі ліцэнзію на ўдзел ў Другой лізе ў «Ксавэрава»[3]. У 2007 годзе клюб здолеў вярнуцца да найвышэйшага дывізіёну, дзе яны апошні раз гулялі ў 2012 годзе. Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў «Багеміянс» страціў месца ў Першай лізе, але праз год вярнуўся назад.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Чэхіі Аб Мацей Кадлец 2002
6 Сьцяг Замбіі ПА Бэнсан Сакала Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Чэхіі Аб Мацей Гібш Edit this on Wikidata 1993
8 Сьцяг Чэхіі ПА Робэрт Грубы Edit this on Wikidata 1994
9 Сьцяг Бахрэйну Нап Абдала Юсуф Гэляль Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Матаўшак 1998
12 Сьцяг Чэхіі Бр Міхал Райхл Edit this on Wikidata 1992
13 Сьцяг Чэхіі ПА Уладзімер Зэман 2000
18 Сьцяг Чэхіі Аб Дэніс Вала 2000
19 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Коваржык Edit this on Wikidata 1988
20 Сьцяг Чэхіі Нап Вацлаў Дрхал Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Вондра 1995
23 Сьцяг Славаччыны Бр Томаш Фрувальд 2002
24 Сьцяг Чэхіі ПА Домінік Плэштыл Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Нігерыі Аб Пітэр Карым 2003
27 Сьцяг Чэхіі Аб Адам Кадлец 2003
28 Сьцяг Чэхіі Аб Лукаш Гулка 1995
35 Сьцяг Чэхіі Аб Ондржэй Кукучка Edit this on Wikidata (ар. Спарта) 2004
41 Сьцяг Нігерыі ПА Нэлсан Акеке (ар. Спарта) 2002
42 Сьцяг Чэхіі ПА Войцех Смрж Edit this on Wikidata 1997
47 Сьцяг Чэхіі ПА Алеш Чэрмак Edit this on Wikidata 1994
66 Сьцяг Чэхіі ПА Олівэр Мікуда 2005
70 Сьцяг Чэхіі ПА Шыман Чэрны 2006
71 Сьцяг Чэхіі Бр Якуб Шыман Edit this on Wikidata 1995
77 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Мілан Рыстоўскі Edit this on Wikidata 1998
99 Сьцяг Эстоніі Нап Уласі Сіняўскі Edit this on Wikidata 1996
Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Эрык Рамірэс Edit this on Wikidata (ар. Дынама К.) 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]