Перайсьці да зьместу

Мікалаеўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалаеўская вобласьць
Миколаївська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеў
Улучае 19 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Мікалаеў
Іншыя буйныя гарады Вазьнясенск, Ачакаў, Першамайск, Южнаўкраінск
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937 року
Губэрнатар Мікола Раманчук
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1 229 500 (2,6%, 18-е месца)
Шчыльнасьць 49,58 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 75%, расейцы — 20%, іншыя — 5%
Плошча 24,598 тыс. км² (4,07%)
Месцазнаходжаньне
Мікалаеўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-48
Тэлефонны код +38 051
Паштовыя індэксы 54xxx, 55xxx, 56xxx, 57xxx
Інтэрнэт-дамэн nikolaev.ua; mk.ua
Код аўтам. нумароў BE
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мікала́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Микола́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24 598 км². Насельніцтва — 1229,5 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Мікалаеў.

Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчана на поўдні краіны ў нізкай плыні ракі Паўднёвы Буг. На захадзе мяжуе з Адэскай, на поўначы з Кіраваградзкай, на ўсходзе й паўночным ўсходзе з Днепрапятроўскай і на паўднёвым усходзе з Хэрсонскай абласьцямі. На поўдні Мікалаеўшчына амываецца водамі Чорнага мора.

Клімат умерана кантынэнтальны зь мяккай маласьнегавой зімой і сьпякотных засушлівым летам.

Глыбока ў сухадол упадаюць Дняпроўска-Бускі, Бэразанскі ды Тылігульскі ліманы. Да тэрыторыі вобласьці належаць выспа Бэразань і Кінбурнская каса.

Паверхня вобласьці ўяўляе раўніну, нахіленую ў паўднёвым кірунку. Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны. На поўначы знаходзіцца Падольскае ўзвышша (правабярэжжа Паўднёвага Буга) ды Прыдняпроўскае ўзвышша (левабярэжжа Паўднёвага Буга).

На тэрыторыі вобласьці 85 рэчак даўжынёй больш за 10 км. Асноўная рака — Паўднёвы Буг ды яе прытокі: Інгул, Кадыма, Чычыклея, Сінюха, Мэртвавод, Гнілы Яланэц. Рака Інгулец з прытокам Вісунь належыць да басэйну Дняпра, Бэразань — упадае ў Бэразанскі ліман басэйну Чорнага мора. У межах вобласьці створана 128 сажалак і 12 невялікіх вадасховішчаў.

У першыя стагодзьдзі нашай эры на землях Паўночнага Прычарнамор’я зьявіліся паселішчы скіфаў, сарматаў і грэцкія калёніі.

У 1362 року пасьля перамогі вялікага князя літоўскага Альгерда ў бітве на Сініх Водах (цяперашняя рака Сінюха каля места Першамайска) Мікалаеўшчына амаль цалкам увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У кан. XIV ст. — пач. XV ст. вялікі князь Вітаўт заснаваў тут шэраг местаў ды фартэцыяў — Вітаўку (на месцы сучаснага Мікалаева), Дашаў (Ачакаў) і Саколец (Вазьнясенск). Для пераправы праз Бускі ліман быў пастаўлены мытны пост Вітаўта — зараз гэта Карабельны раён места Мікалаева, вышэй па плыні ракі вялікі князь збудаваў мураваны аркавы мост і заснаваў заставу (сучасны Першамайск).

Пасьля расейска-турэцкай вайны (1768—1774) і заключэньня Яскай мірнай дамовы ў 1792 годзе, Мікалаеўшчына поўнасьцю ўвайшла ў склад Расейская імпэрыі.

Мікалаеўская вобласьць УССР была ўтвораная 22 верасьня 1937 году з усходняй часткі Адэскай вобласьці. Тэрытарыяльна адрозьнівалася ад сучаснай Мікалаеўскай вобласьці, у складзе вобласьці былі часткі сучасных Кіраваградзкай і Хэрсонскай абласьцей. 10 студзеня 1939 году паўночныя раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Кіраваградзкай вобласьці. 30 сакавіка 1944 году ўсходнія раёны вобласьці ўвайшлі ў склад створанай Хэрсонскай вобласьці.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 19 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 902 вёскі.

Абласнога значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]