Лібія
Лібія лац. Libija الجماهيرية العربية الليبية الشعبية الاشتراكية العظمى 'al-jamāhīriyyatu l-`arabiyyatu l-lībiyyatu š-ša`biyyatu l-ištirākiyyatu l-`uZmà | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Лібія, Лібія, Лібія» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Трыпалі | ||||
Найбуйнейшы горад | Трыпалі | ||||
Форма кіраваньня | Ісламская рэспубліка Абдэль Рахім аль-Кіб | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
17-е месца ў сьвеце 1 759 541 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
105-е месца ў сьвеце 6 420 000 3,6/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
68 месца ў сьвеце $91,078 млрд $14 381 | ||||
Валюта | Лібійскі дынар (LYD) | ||||
Часавы пас | EET (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Італіі |
10 лютага 1947 | ||||
Аўтамабільны знак | LAR | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ly | ||||
Тэлефонны код | +218 | ||||
Лі́́бія (па-арабску: ليبيا) — адна з самых вялікіх па плошчы краінаў сьвету, разьмешчаная ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Міжземнага мора.
Мяжуе з Эгіптам (1115 км) на ўсходзе, Суданам (383 км) на паўднёвым усходзе, Чадам (1055 км) на поўдні, Нігерам (354 км) на поўдні, Альжырам (982 км) на захадзе, Тунісам (459 км) на паўночным захадзе. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1770 км.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйны падзел Лібіі складаецца з 32 муніцыпалітэтаў:
№ на мапе | Муніцыпалітэт | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2003), чал. |
---|---|---|---|---|
1 | Адждабія | Адждабія | 91 620 | 165 839 |
2 | Эль-Бутнан | Табрук | 83 860 | 152 714 |
3 | Эль-Хізам-Эль-Ахдар | Эль-Аб'яр | 12 800 | 108 860 |
4 | Эль-Джебал-Эль-Ахдар | Эль-Бэйда | 7800 | 206 180 |
5 | Эль-Джыфара | Эль-Азызія | 1940 | 289 340 |
6 | Эль-Джуфра | Хун | 117 410 | 45 117 |
7 | Эль-Куфра | Эль-Джаўф | 483 510 | 51 433 |
8 | Эль-Мардж | Эль-Мардж | 10 000 | 116 318 |
9 | Эль-Маргаб | Хомс | 3000 | 328 292 |
10 | Эн-Нугат-эль-Хумс | Зувара | 5250 | 208 954 |
11 | Эль-Губа | Эль-Губа | 14 722 | 89 593 |
12 | Эль-Вахат | Аўджыла | 108 670 | 29 257 |
13 | Эз-Завія | Эз-Завія | 1520 | 197 177 |
14 | Бэнгазі | Бэнгазі | 800 | 636 992 |
15 | Бэні-Валід | Бэні-Валід | 19 710 | 77 424 |
16 | Дзерна | Дзерна | 4908 | 81 174 |
17 | Гат | Гат | 72 700 | 22 770 |
18 | Гадаміс | Гадаміс | 51 750 | 19 000 |
19 | Гар’ян | Гар’ян | 4660 | 161 408 |
20 | Марзук | Марзук | 349 790 | 68 718 |
21 | Мізда | Мізда | 72 180 | 41 476 |
22 | Місрата | Місрата | 2770 | 360 251 |
23 | Налут | Налут | 15 300 | 86 801 |
24 | Таджура-ва-Эль-Навахі-Эль-Арба | Трыпалі | 1430 | 267 031 |
25 | Тархуна-ва-Масалата | Тархуна | 5840 | 296 092 |
26 | Трыпалі | Трыпалі | 400 | 882 926 |
27 | Сабха | Сабха | 15 330 | 126 610 |
28 | Сурт | Сурт | 77 660 | 156 389 |
29 | Сабрата-ва-Сурман | Сабрата | 1370 | 152 251 |
30 | Вадзі-эль-Хаят | Аўбары | 31 890 | 72 587 |
31 | Вадзі-эш-Шаці | Эль-Бірак | 97 160 | 77 203 |
32 | Яфран-ва-Джаду | Яфран | 9310 | 117 647 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча Лібіі складае 1 759 540 км². Лібія толькі крыху меней за Інданэзію. На поўначы краіна мае выхад да Міжземнага мора. Клімат сухі, мае ярка выяўлены пустэльны характар, часта здараюцца пылавыя буры. У 1922 годзе ў Лібіі зафіксавалі найбольш сьпякотнае на Зямлі надвор'е ў +57,8°С[1]. Толькі паўночныя рэгіёны краіны, якія мяжуюць з морам маюць міжземнаморскі клімат. У пустэльнай частцы краіны часта сустракаюцца аазісы, самыя вядомыя гэта Гхадамэс і Куфра.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўным багацьцем Лібіі і амаль адзіным экспартным таварам краіны зьяўляецца нафта і прыродны газ, якія прыносіць 80% нацыянальнага прыбытку. Таксама разьвіцьцё атрымала нафтахімічная і мэталюргічная прамысловасьці, сельская гаспадарка знаходзіцца ў зачаткавым стане і 75% харчаваньня краіна экспартуе.
Эканамічныя санкцыі ўведзеныя ААН у 1992 годзе выклікалі значнае тэхналягічнае адставаньне Лібіі. Санкцыі былі зьняты толькі 12 верасьня 2003 году пасьля таго як Кадафі паабяцаў спыніць праграму вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня, і з гэтага часу Лібія актыўна прыцягвае замежных інвэстараў.
У кастрычніку 2004 году пачалася эксплюатацыя падводнага газаправода Greenstream паміж Лібіяй і Італіяй, па якім штогод экспартуецца 8 млрд м³ вадкага газу.
Пацьверджаныя запасы газа ў Лібіі складаюць каля 1,2 трлн м³, нафты 36 млрд барэляў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамадзянская вайна ў Лібіі, Нацыянальная пераходная рада Лібіі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Леанід Лахманенка. Махамед Хамед: «Дзьве жонкі і пяць дзяцей — сярэдняя наша сям'я» // Зьвязда : газэта. — 17 сакавіка 2010. — № 48 (26656). — С. 1, 6. — ISSN 1990-763x.