Лугвен
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1355 1431 |
Памёр | 19 чэрвеня 1431 |
Род | Гедымінавічы |
Бацькі | Альгерд Ульяна Аляксандраўна[d] |
Дзеці | Юры Лугвенавіч[d][1] і Яраслаў Лугвенавіч[d][1] |
Лу́гвен Сямён Альге́рдавіч (Лінгвен, Лангвен, Лугвень; каля 1355—1431) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь амсьціслаўскі (1392—1431).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лангівін або Лангвін (Langewin, Langwin[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -ланг- (-лонг-, -ланк-) (імёны ліцьвінаў Лянгерд, Воланг; германскія імёны Langarda, Wolank) паходзіць ад старагерманскага lung 'хуткі'[4] або гоцкага laggs, стараангельскага long 'доўгі'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6]. Такім парадкам, імя Лонгвін азначае «хуткі сябар»[4].
Яшчэ гісторык Юзэф Эдвард Пузына, які паходзіў з старажытнага княскага роду Пузынаў, выводзіў імя Лугвен (Лінгвені) ад германскага (паўночнагерманскага) імя Langewin[7][8].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Langwenne (29 верасьня 1379 году[9], 31 кастрычніка 1382 году[10][11], 16 чэрвеня 1409 году і па 1410 годзе[12]); Ligwen (14 жніўня 1385 году)[13]; Nos dux Semen alias Lingweny (31 студзеня 1388 году)[14]; Мы князь Семенъ инымъ именемъ Лыгвеніи[15] (25 красавіка 1389 году)[16]; Nos Semon dux alias Lingwenis (25 красавіка 1389 году)[17]; я, князь Луквеній Мстиславскій (1394—1424 гады, 1718 год)[18]; Lyngweyn (23 студзеня 1397 году)[19]; herczog Lingwen (3 ліпеня 1407 году)[20]; Symeonis alias Ligwen (1 лютага 1411 году)[21]; herczoge Lengwenne (1416 год)[22]; Semeon Ulgerdowicz (Semeon Olgerdowicz; 22 чэрвеня 1431 году)[23]; ducis Iurgij Langwynowicz[24], Iurgi Langwynowycz[25] (1 верасьня 1431 году); Langwin (Ян Длугаш)[26]; Семіонъ Лугвень[27], Лугвеній… Семеонъ Олгердовичь[28] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Лугвени[29], Лугвень[30], Лугвеней… Семенъ Олгердовичь[31] (Сафійскі першы летапіс); служили князю Лынкгвеню (31 траўня 1496 году)[32]; Семенъ Лугвенъ… Лугвеней (Васкрасенскі летапіс)[33].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чацьверты сын Альгерда ад яго другога шлюбу з Ульлянай Цьвярской (агульным лікам дзявяты). У гістарычных крыніцах выступае з 1379 году, калі ў ліку іншых літоўскіх князёў падпісаў у Троках мір з Ордэнам (29 верасьня). Разам з братам Ягайлам і трыма іншымі князямі 14 жніўня 1385 году падпісаў Крэўскую унію.
Браў удзел у разгроме вялікага князя смаленскага Сьвятаслава, які падтрымаў выступленьне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, пад Амсьціславам (29 красавіка 1386 году).
У 1389—1392 гадох — князь у Вялікім Ноўгарадзе, атрымаў «у кармленьне» Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Ноўгарада (у таямніцы ад саміх наўгародцаў). У 1390 годзе спрабаваў далучыць да Ноўгараду Пскоў, у 1391 годзе разьбіў ганзейскіх піратаў-вітальераў пад Арэшкам. Зьехаў з Ноўгараду пад уціскам Масквы, атрымаў ад Ягайлы Амсьціслаўскае княства, якім да яго валодаў іх брат Карыгайла.
У канцы 1396 году быў пасярэднікам ва ўзнаўленьні гандлёвай дамовы паміж Полацкам і Рыгай, у тым жа годзе разьбіў войска разанскага князя Алега, які дапамагаў вялікаму князю смаленскаму Юрыю Сьвятаслававічу ў абароне незалежнасьці Смаленскага княства ад ВКЛ. У 1402 годзе пад Любуцкам ізноў разьбіў разанцаў, захапіў у палон князя Радаслава Алегавіча.
У 1403 годзе пры падтрымцы Вітаўта захапіў Вязьму і спрабаваў авалодаць Смаленскам, які нарэшце захапіў і далучыў да ВКЛ у 1404 годзе. У 1407 годзе ўдала дзеіў у Верхаўскіх княствах, далучыў да ВКЛ Варатынск. У тым жа годзе ізноў запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў да 1412 году.
Браў удзел разам з наўгародзкімі аддзеламі ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў, у крытычны момант Грунвальдзкай бітвы мужнасьць амсьціслаўскай, аршанскай і смаленскай харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому крыжакамі. Падпісаў Торунскі мір 1411 году.
Імаверна, у 1408—1411 гадох быў вялікакняскім намесьнікам у Смаленску. У лістападзе 1411 году месьцічы зь Вялікага Ноўгараду зьвярнуліся да князя Сямёна Лугвеня (Symeona Lingwena), каб ён атрымаў дазвол ад вялікага князя Вітаўта і прыбыў іх бараніць ад Інфлянтаў. У час адбіцьця швэдзкай агрэсіі зьнішчыў прадмесныя ўмацаваньні Выбаргу (26 сакавіка). У тым жа годзе склаў ад імя Ноўгараду дамову зь Ягайлам супраць крыжакоў, але ў 1412 годзе з прычыны маскоўскіх інтрыгаў выехаў з Ноўгараду ў Амсьціслаў, разам зь Вітаўтам і Ягайлам накіраваў наўгародцам «разьметную» грамату. У 1421 годзе прымаў у Амсьціславе мітрапаліта Фоція.
У 1430—1431 гадох у змаганьні Сьвідрыгайлы з Жыгімонтам Кейстутавічам падтрымліваў першага[34].
Заснаваў каля Амсьціслава манастыр Сьвятога Ануфрыя над ракой Чорнай Натапай (1407 год), які славіўся перапісчыкамі кніг і рукапісаў.
Ад першай жонкі Марыі (памерла ў 1399 годзе), дачкі вялікага князя маскоўскага Дзьмітрыя Данскога (шлюб склаў у Маскве 14 чэрвеня 1394 году), меў сына Юрыя. Ад другой (з восені 1406 / 1407 году, імя і паходжаньне невядомыя) сына Яраслава (Фёдара).
Вядомая пячатка Лугвена (1389) з выявай Пагоні, якая захоўваецца ў Львоўскім гістарычным музэі[35].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 263.
- ^ Thüringische Geschichtsquellen. Bd. 2. — Jena, 1855. S. 202.
- ^ Lewis R. E. Middle English dictionary. — University of Michigan Press, 1952. P. 630.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 157.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Puzyna J. Sukcesorowie Trojdena // Ateneum Wileńskie. Z. 1, 1938. S. 14—15.
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 55, 57.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 184, 1058.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 3.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 16.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 166—167.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 101.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 23.
- ^ Пожалование мстиславскому боярину Костюшку Валюжиничу (1394/1409/1424), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 105.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 150.
- ^ Spory i sprawy pomiędzy Polakami a Zakonem Krzyżackim. T. 2. — Poznań, 1892. S. 460.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 337.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 272—273.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 406.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 92.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 106.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 236.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 239.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 243.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 127.
- ^ ПСРЛ. Т. 7. — СПб., 1856. С. 256.
- ^ Белы А. Лугвен // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 395.
- ^ Цітоў А. Пячаткі старажытнай Беларусі. — Менск, 1993. С. 36.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 136 с., 16 л. факсім. — ISBN 985-458-113-6.
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- {Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1}}
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. Warszawa, 1936.
- Prochaska A. Codex epistolaris Vitoldi magni ducis Lituaniae. — Cracoviae, 1882. S. 226—227.
- Stadnicki K. Bracia Władysława Jagiełły. Lwów, 1867.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
- Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М., 1961.
- Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период с 1238 по 1505 г. ТТ. 1—2. СПб., 1889—1891.