Андрэй Альгердавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Андрэй Полацкі»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Альгердавіч
князь полацкі
Kulikovo03.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1325, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр 12 жніўня 1399, Ворскла
Нашчадкі Міхаіл Андрэевіч і Сямён Андрэевіч
Дынастыя Гедымінавічы
Бацька Альгерд[1][2]
Маці Марыя Віцебская[2]

Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к. 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, апошні полацкі князь (1348—1377; 1382—1387), некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.

Быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), пасьля гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.

Пасьля сьмерці Альгерда па яго тастаменьце вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасьля сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а пасьля вялікім князем рускім са сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы вымушаны быў падацца з Полацку ў Маскву.

Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380, дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска.

Пасьля склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены па просьбе вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Нарымонт-Глеб
Полацкі князь
1348—1387
Наступнік
Намесьнікі полацкія