Конкурс песьні Эўрабачаньне-1959
Выгляд
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1959 | |
Дата | 11 сакавіка |
---|---|
Вядоўцы | Жаклін Жубэр |
Тэлеканал гаспадароў | RTF |
Месца | Каны, Францыя |
Пераможная песьня | «Een beetje» (Нідэрлянды) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні |
Колькасьць краін | 11 |
Дэбют | Манака |
Сыход | Люксэмбург |
◄1958 1960► |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1959» стаў 4-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 11 сакавіка 1959 году ў Палацы фэстаў гораду Каны (Францыя). Люксэмбург адмовіўся ад удзелу ў конкурсе, Вялікабрытанія вярнулася, і дэбютавала Манака, тым самым, лік удзельнікаў дасягнуў адзінаццаці. Нідэрлянды выйгралі ў другі раз зь песьняй «Een beetje» ў выкананьні Тэдзі Шольтэна, а Вілі ван Хэмэрт стаў першым кампазытарам, песьні якога двойчы перамаглі на конкурсе.
Пачынальна з гэтага конкурсу, прафэсійным кампазытарам было забаронена ўваходзіць у склад нацыянальнага журы.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Краіна | Мова | Выканаўца | Песьня | Месца | Ачкі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Францыя | француская | Жан Філіп | Oui, oui, oui, oui | 3 | 15 |
2 | Данія | дацкая | Біртэ Вільке | Uh, jeg ville ?nske jeg var dig | 5 | 12 |
3 | Італія | італьянская | Дамэніка Мадуньнё | Piove (Ciao, ciao bambina) | 6 | 9 |
4 | Манака | француская | Жак Піль | Mon ami Pierrot | 11 | 1 |
5 | Нідэрлянды | нідэрляндзкая | Тэдзі Шольтэн | Een beetje | 1 | 21 |
6 | Нямеччына | нямецкая | Аліцэ й Элен Кесьлер | Heute Abend wollen wir tanzen geh'n | 8 | 5 |
7 | Швэцыя | швэдзкая | Брыта Борг | Augustin | 9 | 4 |
8 | Швайцарыя | нямецкая | Крыста Вільямс | Irgendwoher | 4 | 14 |
9 | Аўстрыя | нямецкая | Фэры Граф | Der K und K Kalypso aus Wien | 9 | 4 |
10 | Вялікабрытанія | ангельская | Пірл Кэр і Тэдзі Джонсан | Sing, Little Birdie | 2 | 16 |
11 | Бэльгія | нідэрляндзкая | Боб Бэні | Hou toch van mij | 6 | 9 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конкурс песьні Эўрабачаньне-1959 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў