Перайсьці да зьместу

Карвіна (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Caruin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Caro + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Корвін, Каравін
Зьвязаныя імёны Vinicar
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Карвіна»

Карвіна (Каравін), Корвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Карвін (Caruin) і Вінікар (Vinicar[1], Winikari[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[7]. Такім парадкам, імя Корвін азначае «важкі сябар»[8].

Назву Корвін таксама мае шляхецкі герб з выявай крумкача (лац. Corvinus) і адпаведнай этымалёгіяй.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богданъ Коровинич… Микула Коровиничъ (1528 год)[9]; на плебана кгейтовиского князя Миколая Корвина… княз Миколай Корвина (28 ліпеня 1560 году)[10]; Korwin (1671—1681 гады)[11].

Корвіны-Кулешы — літоўскі шляхецкі род зь Віленшчыны[8].

Карвіны (Karwin) гербу Лярыша — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[13].

У XVI ст. існаваў лес (дуброва) Карвіны (Корвины) у Жамойцкім старостве[14].

  1. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 266.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 476.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 359, 1609.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  6. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 157.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 95.
  11. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 151.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  13. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 281.
  14. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 143.