Перайсьці да зьместу

Гімн Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mazurek Dąbrowskiego
Мазурак Дамброўскага
Аўтар словаў Юзэф Выбіцкі
Кампазытар
  • невядома
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Зацьверджаны 26 лютага 1927
Mazurek Dąbrowskiego у Вікісховішчы

Гімн Польшчы — кампазыцыя «Mazurek Dąbrowskiego» («Мазурка Дамброўскага» або «Марш Дамброўскага»), напісаная Юзэфам Выбіцкім (па-польску: Józef Wybicki) у 1797 годзе.

Першапачатковая назва — «Pieśń Legionów Polskich we Włoszech» («Песьня польскіх легіёнаў у Італіі»), таксама вядомая па першым радку — «Jeszcze Polska nie zginęła» («Яшчэ Польшча не загінула»), якую часта хібна прымаюць за нацыянальны дэвіз Польшчы.

Польшча зьнікла з палітычнай карты Эўропы ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795, ажыцьцёўленага Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй.

У 1797 годзе польскі генэрал Ян Генрык Дамброўскі з дазволу Напалеона Банапарта стварыў у Італіі Польскія легіёны, якія, па задуме Дамброўскага, павінны былі вызваліць Польшчу ад акупацыі, аднак улетку таго ж году Напалеон распачаў перамовы з Аўстрыяй, што дрэнна адбілася на баявым духу польскіх легіянэраў. Юзэф Выбіцкі прыбыў у Італію ўлетку таго ж году і злажыў словы песьні, якая павінна была падбадзёрыць легіянэраў. Упершыню яна была выкананая 20 ліпеня вайсковым аркестрам у рытме мазуркі на польскую народную мэлёдыю.

Песьня хутка стала вельмі папулярнай у Польшчы. Яна стала нацыянальным гімнам Лістападаўскага паўстаньня і паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

У 1926 годзе «Марш Дамброўскага» стаў дзяржаўным гімнам Польшчы.

Вэрсіі «Марша Дамброўскага» на іншых мовах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас рэвалюцыйных падзеяў 1848 г. «Марш Дамброўскага» выконваўся ў Празе, Парыжы, Вене і Бэрліне. На матыў «Марша Дамброўскага» славацкі паэт Само Томашэк злажыў песьню «Гэй, славяне». Іншая знакамітая вэрсія гэтай песьні была складзеная баўгарскім паэтам Шумі Марыцэй і пасьля стала гімнам Баўгарыі ў 18861944 гадах. Яго ўплыў адбіўся і на тэксьце гімна Ўкраіны — «Ще не вмерла Україна».

Тэкст і пераклад гімна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Mazurek Dąbrowskiego (Мазурка Дамброўскага)
Jeszcze Polska nie zginęła, Яшчэ Польшча не памерла,
Kiedy my żyjemy. Пакуль мы жывём.
Co nam obca przemoc wzięła, Што замежнай моц'ю ўзята,
Szablą odbierzemy. Шабляй адбяром.
Marsz, marsz, Dąbrowski, Марш, марш, Дамброўскі,
Z ziemi włoskiej do Polski, З Італіі ў Польшчу,
Za twoim przewodem, На чале з табою,
Złączym się z narodem. Злучымся з народам.
Przejdziem Wisłę, przejdziem Wartę, Пройдзем Віслу, пройдзем Варту,
Będziem Polakami, Будзьма палякамі,
Dał nam przykład Bonaparte, Даў нам прыклад Банапарт,
Jak zwyciężać mamy. Як змагацца маем.
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі...
Jak Czarniecki do Poznania, Як Чарнецкі ў Познань прыбыў,
Po szwedzkim zaborze, Па швэцкім палону,
Dla ojczyzny ratowania, Для айчызны ратаваньня,
Wrócim się przez morze. Пройдзем мы па мору.
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі...
Już tam ojciec do swej Basi Вжэ там ойцец да дачкі,
Mówi zapłakany: Кажа, заплаканы, -
«Słuchaj jeno, pono nasi „Чуеш, надыходзяць нашы:
Biją w tarabany.“ Б’юць у барабаны».
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі...

Арыгінальны тэкст «Мазуркі Дамброўскага» ўключаў у сябе дзьве дадатковыя строфы (у афіцыйным тэксце дзяржаўнага гімна Польшчы яны адсутнічаюць):

Niemiec, Moskal nie osiędzie, Не сяліцца [у краі нашым] ні немцу, ні маскалю,
Gdy jąwszy pałasza Калі, пад шатамі палашоў,
Hasłem wszystkich zgoda będzie Нашым заклікам стануць згода
I Ojczyzna nasza І Айчына наша
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі.
Na to wszystkich jedne głosy І зьліюцца нашы галасы ў адзін:
Dosyć tej niewoli! Досыць той няволі!
Mamy Racławickie kosy, Ёсьць у нас рацлавіцкія косы,
Kościuszkę, Bóg pozwoli. З намі Касьцюшка, і Бог нам дапаможа".
Marsz, marsz, Dąbrowski… Марш, марш, Дамброўскі…


Зацемкі й гістарычны кантэкст

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дамброўскі: Ян Генрык Дамброўскі, польскі генэрал, стваральнік польскіх легіёнаў. Ён не зьяўляецца аўтарам гімна.
  • Чарнецкі: Стэфан Чарнецкі, адзін зь лідэраў пераможнай вайны Рэчы Паспалітай супраць Швэцыі ў XVII стагодзьдзі.
  • «моры пяройдзем»: пасьля вызваленьня Польшчы Чарнецкі ваяваў у Даніі.
  • Італія, Банапарт: Польскія легіёны былі створаныя ў Італіі Напалеонам. Польскія легіянэры былі ўпэўненыя ў тым, што ваююць за незалежнасьць Польшчы.
  • Basia: «Бася», скарачэньне ад жаночага імя «Barbara».
  • Рацлавіцы: мястэчка ў Польшчы, побач зь якім у 1794 г. адбылася бітва паміж маскоўскімі войскамі й мяцежным апалчэньнем Касьцюшкі. Маскоўскі атрад быў пабіты, шмат у чым дзякуючы адвазе касінераў — сялян, узброеных косамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]