Перайсьці да зьместу

Гімн Грузіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тавісуплеба (па-грузінску: თავისუფლება, у перакладзе на беларускую — «воля») — сучасны гімн Грузіі, прыняты ў 2004 годзе разам з новым сьцягам ды гербам пасьля «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыку, узятую з грузінскіх опэраў «Абэсалом і Этэры» ды «Прысьмерак» грузінскага кампазытара Закарыі Паліяшвілі (ზაქარია ფალიაშვილი, 1871—1933), у форму гімну адаптаваў Ёзэб Кечакмадзэ (იოსებ კეჭაყმაძე). Аўтар лірыкі — Давіт Маградзэ (დავით მაღრაძე).

Новы грузінскі гімн быў зацьверджаны парлямэнтам Грузіі 20 траўня 2004 году, празь пяць месяцаў па адстаўцы прэзыдэнта Эдуарда Шэварнадзэ, былога міністра замежных справаў у апошнім савецкім урадзе. Адпаведны законапраект быў вынесены на першае пленарнае паседжаньне шостай сэсіі парлямэнту краіны 22 красавіка 2004 году Георгіем Ґабашвілі, міністрам культуры ва ўрадзе Саакашвілі.

Да таго афіцыйным гімнам краіны зьяўляўся «Дзідэба зэтцыт куртгеўлс» (па-грузінску: დიდება ზეცით კურთეულს), які выкарыстоўваўся ў той жа ж якасьці ў Дэмакратычнай Грузінскай Рэспубліцы 1918—1921 гадоў і потым — з 1990 да 2004 у Рэспубліцы Грузія.

Па-грузінску Трансьлітарацыя Пераклад[1]

ჩემი ხატია სამშობლო,
სახატე მთელი ქვეყანა,
განათებული მთა-ბარი,
წილნაყარია ღმერთთანა.
თავისუფლება დღეს ჩვენი
მომავალს უმღერს დიდებას,
ცისკრის ვარსკვლავი ამოდის
ამოდის და ორ ზღვას შუა ბრწყინდება,
დიდება თავისუფლებას,
თავისუფლებას დიდება!

Chemi khat'ia samshoblo,
Sakhat'e mteli kveq'ana,
Ganatebuli mta-bari
Ts'ilnaq'aria Ghmerttana.
Tavisupleba dghes chveni
Momavals umghers didebas,
Tsisk'ris varsk'vlavi amodis
Amodis da or zghvas shua brts'q'indeba,
Dideba tavisuplebas,
Tavisuplebas dideba!

Сьвяты абраз — радзіма наша,
І сьвет — бажніца для яе.
Даліны й горы нам пазначыў
Бог на сьвятым зямлі стале.
Свабода шле да нас вітаньні,
Зь ёй славы мы не прамінём.
Уздымецца зара сьвітаньня
Паміж двух мораў прамянём.
  1. ^ Аўтар беларускага перакладу — ЖЧ-карыстальнік 69996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімн Грузіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў