Перайсьці да зьместу

Стэфан Чарнецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Чарнецкі

Стэфан Чарнецкі (каля 1599, Чарнца16 лютага 1665, Сакалоўцы) — вайсковы дзяч Рэчы Паспалітай. Польскі нацыянальны герой. Ягонае імя згадваецца ў гімніе Польшчы.

Абозны вялікі каронны і кіеўскі кашталян ад 1652, стараста ковельскі з 1655, рускі ваявода з 1657, стараста тыкацінскі з 1659. З 1664 — кіеўскі ваявода, з 1665 — палявы гэтман каронны.

З маладосьці на вайсковай службе. Удзельнік швэдзкай кампаніі 1626-1629, Смаленскай вайне 1633-1634, у бітвах з казакамі і татарамі, польска-расейскай вайне 1654-1667.

У 1648-1649 знаходзіўся ў казацкім палоне. Вызначыўся ў вайне са швэдамі, стварыў адмысловую тактыку барацьбы зь імі.

З 1656 выведзены з падпарадкаваньня гетманам і дзейнічаў са сваёй дывізіяй самастойна. Пасьля вызваленьня Польшчы ад швэдаў Чарнецкі быў накіраваны ў ВКЛ. Пасьпяхова ваяваў тут у 1660-1661 супраць расейскага акупацыйнага войска. Адзначыўся бліскучай перамогай у бітве пад Палонкай 1660.

Герб Ладзьдзя

Пра маладыя гады Чарнецкага вядома ня шмат. Дасюль ня пэўны нават год яго народзінаў, бо адпаведных дакумэнтаў не захавалася. Найчасьцей прыпісваюць 1599 год, але мажліва, што гэта і іншы амаль да 1604. Нарадзіўся ў маёнтку Чарнцы каля Улашчова. Паходзіў зь сярэднязаможнага шляхецкага роду гербу Ладзьдзя. Бацька Крыштаф Чарнецкі, стараста хэнцінскі і стараста жывецкі меў ад жонкі Крысьціны Жэшоўскай дзесяць сыноў, але ня меў сродкаў дзеля забесьпячэньня ўсіх маёмасьцю ці кар’ерай. Таму чацьвёра яго сыноў (і Стэфан таксама) трапілі да вайсковай службы (да лісоўчыкаў).

Навука і пачаткі вайсковай кар'еры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэфан Чарнецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў