Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне
Выгляд
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, разьмешчаная ў Індыйскім акіяне паўднёвей за Мальдывы.
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне складаецца з архіпэлягу Чагас і больш за тысячу асобных дробных астравоў.
Карэнныя жыхары чагасцы былі выселеныя брытанскімі ўладамі ў 1960-х гадах. Пасьля гэтага насельніцтва складае пэрсанал брытана-амэрыканскай вайсковай базы, разьмешчанай на высьпе Дыега Гарсія, найбуйнейшай высьпе ўсёй тэрыторыі.
.io — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў