Дыега Гарсія
| Дыега Гарсія | |
| Плошча | 30 квадратны кілямэтар |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | 7 мэтар |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Вобласьць | Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне і Diego Garcia leased area[d] |
| Дыега Гарсія на мапе Вялікабрытаніі Дыега Гарсія | |

Дые́га Гарсі́я — найбуйнейшы востраў-атол архіпэлягу Чагас у Індыйскім акіяне, зьмешчанага ў 1600 км паўднёвей Індастану і 500 км паўднёвей Мальдываў.
Выспа плошчай каля 27 км² уяўляе сабой лагуну, акружаную вузкай паласой надводных каралавых рыфаў. Дыега Гарсія мае даўжыню каля 60 км, максымальная вышыня — каля 7 мэтраў над узроўнем мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выспу адкрыў знакаміты мараплавец Васка да Гама ў пачатку XVI стагодзьдзя. Як і ўвесь архіпэляг Чагас, належала Францыі, а пазьней — Вялікабрытаніі. Карэнныя жыхары выспы ілоі ў 1960—1970-х гадох былі выселеныя з выспы, а з 1973 году на высьпе дзейнічае буйная амэрыканская ваенная база. У 2000 годзе Высокі Суд Ангельшчыны пацьвердзіў, што высяленьне было незаконным і што жыхары выспы маюць права вярнуцца туды. Практычна адразу Вялікабрытанія апавясьціла, што гэта будзе немагчыма па чыньніках наяўнасьці дамовы з ЗША. У 2004 годзе выдало два ўказы, якія забараняюць жыхарам атола калі-небудзь вярнуцца дадому.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат Дыега Гарсія вільготны, гарачы і ветраны. Тэмпэратура днём звычайна перавышае 30-градусную адзнаку. У год у сярэднім на высьпе выпадае каля 2600 мм ападкаў.
На выспе расьце какосавая пальма.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |