Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1620 Гданьск, Каралеўства Польскае |
Памёр | 31 сьнежня 1669 (49 гадоў) каля Караляўца, Прусія |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Януш Радзівіл Альжбета Соф’я Гагэнцолерн |
Жонка | Ганна Марыя Радзівіл |
Дзеці | Людвіка Караліна Радзівіл |
Дзейнасьць | калекцыянэр мастацтва, арыстакрат, дзяржаўны службовец, афіцэр |
Багуслаў Радзівіл (3 траўня 1620, Гданьск — 31 сьнежня 1669, пад Караляўцом) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[1], мэцэнат. Харунжы (1638—1646) і канюшы вялікі літоўскі (з 1646). Асабісты дарадца швэдзкага караля Карла X Густава ў часе Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў[2].
Валодаў вялікай лятыфундыяй: па сьмерці бацькі атрымаў Слуцкае, Капыльскае княствы і шматлікія маёнткі, у выніку шлюбу са сваёй стрыечнай пляменьніцай Ганнай Марыяй — Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданаў, Беліцу і інш. Быў старостам мазырскім, бранскім і барскім. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Януша, кашталяна віленскага, і Альжбеты Соф’і Гагэнцолерн. Ад 7-гадовага веку выхоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштапа Радзівіла. Навучаўся ў Кейданах, Вільні, Гронінгене і Ўтрэхце (Нідэрлянды), Парыжы.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, атрымаў урады харунжага і канюшага вялікіх літоўскіх. Да 1648 году знаходзіўся ў Галяндыі і Францыі, кароль Людовік XIV прызначыў яго генэральным палкоўнікам польскай пяхоты і кавалерыі францускага войска. Вярнуўся на радзіму з пачаткам паўстаньня казакоў ва Ўкраіне пад камандай Багдана Хмяльніцкага. Атрымаў ад Яна Казімера пасаду генэрала каралеўскай гвардыі, камандаваў палкамі ў войсках Кароны і Вялікага Княства, браў удзел у Бітве пад Берастэчкам.
У 1652 годзе дамогся ў караля і вялікага князя Магдэбурскага права для Слуцку (паўторна) і Капылю. Забясьпечыў Слуцак новымі фартыфікацыйнымі збудаваньнямі — цытадэльлю і крапаснымі сьценамі з бастыёнамі і 4 брамамі[3]. Разьмясьціў у месьце залогу ў 1 тысячу чалавек, што дало магчымасьць вытрымаць аблогу і штурм маскоўскага войска ў 1655 годзе.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) браў удзел у баявых дзеяньнях, у тым ліку аблозе Магілёва ў лютым — траўні 1655 году. З пачаткам Паўночнай вайны (1655—1660) у ліпені таго ж году разам з стрыечным братам гетманам вялікім літоўскім Янушам Радзівілам вёў перамовы з швэдзкім каралём Карлам X Густавам, якія скончыліся падпісаньнем Кейданскай уніі — пераходу Вялікага Княства Літоўскага пад пратэктарат Швэцыі. Узначальваў брандэнбурскае войска на тэрыторыі Прусіі (1657—1658), аднак потым вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швэцыі ў Курляндыі.
Сабраў у Слуцку архіў, бібліятэку, дзе зьберагаліся каштоўныя рукапісы, у тым ліку Радзівілаўскі летапіс. Зьбіраў творы мастацтва, аўтар замалёвак з панарамамі беларускіх местаў, эскізаў і праектных рысункаў збудаваньняў (зьберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі). Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы, складаў рэлігійныя гімны. На службе ў Багуслава Радзівіла былі многія навукоўцы, дзеячы культуры, у тым ліку Юзаф (Язэп) Нарановіч-Наронскі, С. Незабітоўскі.
Па сьмерці Багуслава Радзівіла ягоныя ўладаньні перайшлі да дачкі Людвікі Караліны (г. зв. «Нойбурскія маёнткі»).
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багуслаў Радзівіл мае дачыненьне да распрацоўкі гербу Слуцку. Апроч таго, сярод ягоных рысункаў ёсьць праект мескай ратушы[4].
- Заснаваньне Багуславам Радзівілам у 1643 годзе паселішча Багуслаў Поле (пазьней Жодзіна Слабада, Жодзін) у наш час на афіцыйным узроўні лічыцца пачаткам гісторыі места Жодзіна[5].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малярства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Willem van Honthorst, 1656—1659 гг.
-
Невядомы мастак, 1670-я гг.
-
Зь Нясьвіскай галерэі, 1733—1737 гг.
-
М. Краеўскі, 1876 г.
Графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, 1646—1653 гг.
-
Пітэр дэ Ёдэ (Малодшы), каля 1650 г.
-
Пітэр дэ Ёдэ (Малодшы), каля 1650 г.
-
Ерыміяс Фальк, 1654 г.
-
Невядомы мастак, 1660-я гг.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
«Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
Невядомы мастак, 1835 г.
-
М. Старкман, 1857 г.
-
С. Высьпянскі, 1887 г.
-
Acta Borussica, XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грыцкевіч А. Радзівіл Багуслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 487.
- ^ Масленицына И., Богодяж Н. Слуцкий князь Богуслав Радзивилл не променял литвинку на сестру шведского короля // Аргументы и факты. № 4, 26 студзеня 2011 г.
- ^ Цытадэль няспраўджанай сталіцы. Інфа-Кур’ер. Праверана 10 красавіка 2011 г.
- ^ Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. [1]
- ^ Лабадзенка Г. Жодзіна заснаваў кузэн Людовіка XІV! // Звязда. № 97 (26705), 21 траўня 2010 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Габрусь Т. Навошта князю крыла, альбо Ушанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. № 1, 1993.
- Карлюк К. Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637—1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г. // ARCHE Пачатак. № 6 (117): Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 2012. С. 403—439.
- Карлюк К. Рука і сэрца князя Багуслава Радзівіла // Наша гісторыя. № 4, 2018. С. 66—71. ISBN 2617-2305.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
- Kalicki B. Bogusław Radziwiłł, koniuszy litewski: Szkic historyczny. — Kraków, 1878.