Герб Слуцку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Слуцку

Герб Слуцку — геральдычны сымбаль Слуцку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 чэрвеня 1996[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №47.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйнае апісаньне:

У сінім полі барокавай тарчы на зялёнай зямлі срэбны Пэгас, пакрыты чырвонай гунькай з залатой манаграмай RD (Radzivill Dux — князь Радзівіл) пад княжай каронай.

Манаграма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. Сучасны герб Слуцка. 2. Перамалёўка пячаткі слуцкага магістрата другой паловы XVII-XVIII ст. 3. Паліваная і непаліваная кафля зь Біржанскага замку, 1660-я гг. 4. Кафля са слуцкага Верхняга замку, 1650-1660-я гг. 5. Выява манаграмы Б. Радзівіла з інвэнтара гармат Слуцкай фартэцыі 1705 г.

Паводле прынятага афіцыйнага апісаньня выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім дасьледчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадзкіх пячатак Слуцка XVII-XVIII ст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна ня дзіўна ў выпадку мініятурнага фармату адбіткаў пячаткі.

Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненьне Тамара Габрусь[3]. Аўтарка сьцьвярджала, што «манаграма, разьмешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары «В» і «R» — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».

Археалягічныя і архіўныя матэрыялы сьведчаць аднак, што манаграма насамрэч складаецца ня з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (па-лацінску: Багуслаў Радзівіл Князь)[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение сессии Слуцкого городского Совета депутатов от 18 июня 1996 г. №35.
  3. ^ Габрусь, Т. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. — 1993. — № 1. — С. 69-75.
  4. ^ Карлюк, К. Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — № 23. — С. 13.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.